Лексікон Зедлера
«Лексікон Зедлера», Вялікі поўны ўніверсальны слоўнік усіх навук і мастацтваў (ням.: Grosse vollständige Universal-Lexicon Aller Wissenschafften und Künste): універсальная энцыклапедыя на нямецкай мове, выдадзеная на працягу 1731–1754 гадоў выдаўцом і букіністам І. Г. Зедлерам.
Складаецца з 64 тамоў і 4 дадатковых тамоў, у якіх разам каля 63 тыс. старонак ін-фолія з друкам у дзве калонкі. Утрымлівае каля 284 тыс. артыкулаў і каля 276 тыс. унутраных спасылак і ахоплівае ўсе вобласці ведаў 18 стагоддзя, між іншым, астралогію, медыцыну, мінералогію, рамёствы, рэлігію, эканоміку, юрыспрудэнцыю. Пераважная большасць артыкулаў — біяграфічныя (каля 120 тыс.) і геаграфічныя (каля 73 тыс.). Уключае шмат тэкстаў з тагачасных спецыялізаваных энцыклапедычных выданняў. Аўтары артыкулаў пераважна невядомыя.
Электроннае выданне[правіць | правіць зыходнік]
Энцыклапедыя Зедлера была ў 1999–2001 пераведзена ў электронную форму Баварскай дзяржаўнай бібліятэкай (фінансаванне праекта — Германскі фонд даследаванняў) і аснашчаная пошукавым і паказальнікавым апаратамі. У 2004 годзе Баварская дзяржаўная бібліятэка і Бібліятака Герцага Аўгуста (Вольфенбютэль) дадалі да электроннага матэрыялу тэматычны каталог («катэгорыі»). Атрыманае такім чынам электроннае выданне размяшчаецца на сеціўнай пляцоўцы з адкрытым доступам zedler-lexikon.de Баварскай дзяржаўнай бібліятэкі.
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- Informationen über Johann Heinrich Zedlers Universal-Lexicon [Электр. рэсурс] / Bayerische Staatsbibliothek. – V.2.9. – Рэжым доступа: http://www.zedler-lexikon.de/index.html?c=zedlerinfo&l=de. – Дата доступа: 08.09.2015.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Сайт праекта Архівавана 25 студзеня 2022..