Лемкаўшчына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ле́мкаўшчына (укр.: Ле́мківщина, польск.: Łemkowszczyzna) — украінскі этнакультурны рэгіён лемкаў, размешчаны ва ўкраінскіх, польскіх і славацкіх Карпатах.

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

Лемкаўшчына размешчана ў Карпатах (па абодвух схілах уцёсаў) паміж рэкамі Сянам і Дунайцам (у межах сучаснай Польшчы) і на паўночны захад ад ракі Уж (у Закарпацці) да ракі Попрад ў Славакіі. Агульная плошча каля 3,500 км².

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаючы з VI ст. на тэрыторыі сярэдніх і заходніх Карпат пражывала ўсходнеславянская племя белых харватаў. У 992 годзе іх землі далучыў да Кіеўскай дзяржавы Уладзімір Вялікі, а ў другой палове XI ст. на рацэ Сян пачалося будаўніцтва пагранічнай абароннай крэпасці — будучага горада Сянка. На той час у гэтым рэгіёне ўжо былі рускія паселішчы, якія існавалі ў рускім праве (Церэпча, Межыбрыд, Дуброўка Руская, Забалотца, Уліч, Лодына, Гломча, Тырава Моцная, Альхоўцы, Вартаўнікі Вялікія, Вартаўнікі Малыя, Костарыўцы, Полаўцы, Чарцёж, Прусык і пад.). Рускія вёскі былі таксама далей на захад — у даліне Выслпк, уздоўж Яселка. Аднымі з самых старажытных тутэйшых паселішчаў у рускім праве былі Боско і Дошно. Па некаторых дадзеных, мяжа рускіх паселішчаў на поўначы дасягала Кракава і Рашава.

У сярэдзіне XIV ст. паўночныя схілы Усходніх Карпат захапіла Польшча, а паўднёвыя — Венгрыя. Таму вёскі былі пераведзены з рускага на нямецкае права, у Польшчы Прыкарпацкія землі пачалі каланізаваць палякі і немцы (у прыватнасці гарады Гарліцы, Шымбарк, Рахвальд, Зершын маюць нямецкае паходжанне). З-за гэтага этнічныя межы рассялення тутэйшых усходніх славян наблізіліся да Карпат.

Паўночная частка Лемкаўшчыны (Дыніўшчына) ў канцы XVI ст. была заселена пераважна русінамі, у меншай ступені палякамі і немцамі. Таму мясцовая шляхта і рыма-каталіцкае духавенства сілком перавялі у каталіцтва шэраг сёл Дыніўшчыны, якія да таго былі ў асноўным праваслаўнымі. Падобныя рэлігійныя прыгнёты здараліся таксама ў заходняй частцы Лемкаўшчыны.

Пасля Другой сусветнай вайны большая частка тэррыторыі Лемкаўшчыны ўвайшла ў склад ПНР. У 1944—1946 гадах шматлікія лемкі былі пераселены ва УССР. У 1947 годзе ў выніку правядзення «Аперацыі Вісла» тое Лемкаўскае насельніцтва, што засталося, было дэпартавана ў заходнія польскія ваяводства, а вызваленыя тэрыторыі засялілі палякі.

Улады Чэхаславакіі 10 ліпеня 1946 года падпісалі пагадненне аб абмене насельніцтвам з СССР, згодна з якім ва УССР эмігравала больш за 12000 грамадзян ЧСР. Гэта былі перш за ўсё лемкі.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]