Міжнародная Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі»
Міжнародная Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі» | |
---|---|
![]() | |
Тып | узнагарода |
Заснавальнік | СССР |
Заснаванне | 21 снежня 1949 |
Краіна | |
![]() |

Міжнародная Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі» — ганаровая ўзнагарода СССР з 1956 года.
Па статусе прэмія прысуджалася грамадзянам замежных дзяржаў незалежна ад іх палітычных поглядаў, партыйнай прыналежнасці, рэлігійных перакананняў і расавых адрозненняў, за выдатныя заслугі ў барацьбе за мір паміж народамі.
Заснавана ў выніку перайменавання Міжнароднай Сталінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі» у адпаведнасці з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 верасня 1956 года[1]. Згодна з Пастановай Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 11 снежня 1989 года № 905-1 Вярхоўнага Савета СССР Міжнародная Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі» была перайменавана ў Міжнародную Ленінскую прэмію міру.
Прэмія прысуджалася Камітэтам па міжнародных Ленінскіх прэміях «За ўмацаванне міру паміж народамі», які ўтвараўся Прэзідыумам Вярхоўнага Савета СССР у складзе старшыні і 14 членаў — грамадскіх дзеячаў Савецкага Саюза і прадстаўнікоў іншых краін[1].
Права вылучэння кандыдатаў на суісканне прэмій было дадзена міжнародным і нацыянальным арганізацыям (прафсаюзным, кааператыўным, жаночым, моладзевым і іншым), навуковым установам і навучальным установам, асацыяцыям дзеячаў навукі, культуры і мастацтва і персанальна членам Камітэта па міжнародных Ленінскім прэміях.
Згодна з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 сакавіка 1961 года Камітэту па міжнародных Ленінскім прэміях было нададзена права штогод прысуджаць да пяці прэмій. Асобам, якія атрымлівалі прэмію, уручаўся дыплом лаўрэата Міжнароднай Ленінскай прэміі, залаты нагрудны медаль з выявай У. І. Леніна і грашовая прэмія ў памеры 25 тысяч рублёў[1].
Лаўрэаты[правіць | правіць зыходнік]
1957[правіць | правіць зыходнік]
Эмануэль д’Асцье дэ ла Віжэры (Францыя); публіцыст і пісьменнік
Мікалай Сямёнавіч Ціханаў (СССР); пісьменнік
Удакендавала Сарананкара Тхера (Цэйлон); будысцкі манах
Даніла Дольчы (Італія); пісьменнік
Генрых Брандвейнер (Аўстрыя); вучоны-юрыст
Марыя Роса Олівер (Аргенціна); пісьменнік
Чандрасекхара Венката Раман (Індыя); фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі (1930 год)
Луі Арагон (Францыя); пісьменнік
1958[правіць | правіць зыходнік]
Каору Ясуі (Японія); старшыня Усеяпонскай рады па забароне ядзернай і вадароднай зброі
Арнольд Цвейг (ГДР); пісьменнік
Луі Саян (Францыя); генеральны сакратар Сусветнай федэрацыі прафсаюзаў
Артур Лундквіст (Швецыя); пісьменнік
Ёзаф Лукл Громадка (Чехаславакія); тэолаг
1959[правіць | правіць зыходнік]
Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў (СССР); Першы сакратар ЦК КПСС, Старшыня Савета Миністраў СССР
Уільям Эдуард Бёркхарт Дзюбуа (ЗША); пісьменнік і гісторык
Ота Бухвіц (ГДР); дзеяч працоўнага руху
Костас Варналіс (Каралеўства Грэцыя); пісьменнік
Айвар Мантэгю (Вялікабрытанія); публіцыст, кінасцэнарыст, рэжысёр
1960[правіць | правіць зыходнік]
Сукарна (Інданезія); палітык
Сайрус Ітан (ЗША); прамысловец
Ларан Казанова (Францыя); палітык, камуніст
Аляксандр Еўдакімавіч Карняйчук (СССР); драматург
Азіз Шэрыф (Ірак); вучоны-юрыст
1961[правіць | правіць зыходнік]
Фідэль Кастра (Куба); палітык
Ахмед Секу Турэ (Гвінея); палітык
Рамешвары Неру (Індыя); грамадская дзяячка
Міхаіл Садавяну (Румынія); пісьменнік
Антуан Жорж Табет (Ліван); архітэктар
Астап Длускі (Польская Народная Республіка); палітык
Уільям Мораў (Аўстралія); пісьменнік, сцэнарыст
1962[правіць | правіць зыходнік]
Пастанова ад 20 красавіка 1962 года[2]
Квамэ Нкрума (Гана); філосаф, сацыёлаг і палітолаг
Іштван Добі (Венгерская Народная Рэспубліка); палітык
Фаіз Ахмад Фаіз (Пакістан); паэт
Пабла Пікаса (Іспанія); мастак
Вольга Паблетэ дэ Эспіноса (Чылі); гісторык
1963[правіць | правіць зыходнік]
Мадзіба Кейта (Малі); палітык
Маноліс Глезас (Каралеўства Грэцыя); палітык, пісьменнік
Георгі Трайкоў (Народная Рэспубліка Балгарыя); палітык
Оскар Німеер (Бразілія); архітэктар
1964[правіць | правіць зыходнік]
Ахмед бен Бела (Алжыр); палітык
Далорэс Ібаруры (Іспанія); грамадская дзяячка
Херлуф Бідструп (Данія); мастак-карыкатурыст
1965[правіць | правіць зыходнік]
Аруна Асаф Алі (Індыя); рэвалюцыянерка, актывістка
Рафаэль Альберці (Іспанія); паэт
Каору Ота (Японія); палітык
Гордан Шафер (Вялікабрытанія); журналіст
1966[правіць | правіць зыходнік]
Пастанова ад 27 красавіка 1966 года
Жамсарангійн Самбу (Мангольская Народная Рэспубліка); грамадскі і дзяржаўны дзеяч
Джозэф Пітэр-Айо Кёрціс (Нігерыя); грамадскі дзеяч
Мар’ям Віры-Туамінен; генеральны сакратар арганізацыі Прыхільнікі міру Фінляндыі
Мігель Анхель Астурыяс (Гватэмала); пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай преміі (1967 года)
Джакома Манцу (Італія); скульптар і графік
1967[правіць | правіць зыходнік]
Пастанова ад 21 красавіка 1967 года
Марцін Німёлер (ФРГ); пастар
Абрахам Фішэр (ПАР); адвакат
Хасэ Давід Альфара Сікейрас (Мексіка); мастак
Іван Малек (Чехаславакія); мікрабіёлаг
Рокуэл Кент (ЗША); мастак і пісьменнік
Герберт Варнке (ГДР); віцэ-старшыня Сусветнай федэрацыі прафсаюзаў
1968[правіць | правіць зыходнік]
Пастанова ад 27 красавіка 1968 года
Нгуен Тхі Дзінь (Паўднёвы В’етнам); грамадская і палітычная дзяячка
Хорхе Саламеа Борда (Калумбія); пісьменнік
Ромеш Чандра (Індыя); Генеральны сакратар ССМ
Жан Эфель (Францыя); мастак-карыкатурыст
Іорыс Івенс (Нідэрланды); рэжысёр
Эндрэ Шык (Венгерская Народная Рэспубліка); палітык
1970[правіць | правіць зыходнік]
Пастанова ад 17 красавіка 1970 года
Акіра Іваі (Японія); прафсаюзны лідар
Яраслаў Івашкевіч (Польская Народная Рэспубліка); пісьменнік
Халед Мохі эд-Дзін (ААР); генеральны сакратар егіпецкага Нацыянальнага савета міру
Лайнус Карл Полінг (ЗША); хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі (1954 і 1962 гадоў)
Бертыль Сванстром (Швецыя); журналіст
Людвік Свобада (Чэхаславакія); ваенны і дзяржаўны дзеяч
Шафіа Ахмед аш-Шэйх (Судан); генеральны сакратар Федэрацыі працоўных прафсаюзаў Судану
1972[правіць | правіць зыходнік]
Эрык Генры Стонлі Буроп (Вялікабрытанія); фізік
Рэната Гутуза (Італія); мастак
Цола Драгойчава (Народная Рэспубліка Балгарыя); палітык
Камаль Джумблат (Ліван); палітык
Эрнст Буш (ГДР); актор і спявак
Альфрэда Варэла (Аргенціна); пісьменнік і журналіст
1973[правіць | правіць зыходнік]
Леанід Ільіч Брэжнеў (СССР); Генеральны Сакратар і Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР
Сальвадор Альендэ (Чылі); палітык
Энрыке Пасторына Віскардзі (Уругвай); старшыня Сусветнай федэрацыі прафсаюзаў
Джэймс Олдрыдж (Вялікабрытанія); пісьменнік і журналіст
1975[правіць | правіць зыходнік]
Луіс Карвалан (Чылі); палітык
Жанна Мартэн Сісэ (Гвінея); грамадская і палітычная дзяячка
Райман Гаор (Бельгія); святар
1977[правіць | правіць зыходнік]
Янаш Кадар (Венгерская Народная Рэспубліка); палітык
Агасціна Нета (Ангола); палітык, паэт
Самора Машэл (Мазамбік); палітык
Шон Мак-Брайд (Ірландыя); палітычны і грамадскі дзеяч
П’ер Пуяд (Францыя); палітык, ваенны
Яніс Рыцас (Грэцыя); паэт
Артэнсія Бусі дэ Альендэ (Чылі); грамадска-палітычны дзеяч
1979[правіць | правіць зыходнік]
Курт Бахман (ФРГ); дзеяч працоўнага руху
Фрэда Браўн (Аўстралія); прэзідэнт Міжнароднай дэмакратычнай федэрацыі жанчын
Анджэла Дэвіс (ЗША); праваабаронца, дзеяч камуністычнага руху, сацыёлаг, педагог і пісьменнік
Кумар Падма Шывашанкар Менан (Індыя); дыпламат
Вільма Эспін (Куба); грамадская дзяячка
Халіна Скібнеўская (Польская Народная Рэспубліка); архітэктар
1980[правіць | правіць зыходнік]
Урха Кеканен (Фінляндыя); палітык
Ле Зуан (В’етнам); палітык
Мігель Атэра Сільва (Венесуэла); пісьменнік і журналіст
Эрвэ Базен (Францыя); пісьменнік
Абд ар-Рахман Хамісі (Егіпет); пісьменнік
1983[правіць | правіць зыходнік]
Махмуд Дарвіш (Палесціна); паэт
Мікіс Тэадаракіс (Грецыя); кампазітар
Лібер Серэньі (Уругвай); палітычны дзеяч
Джон Морган (Канада); святар
1985[правіць | правіць зыходнік]
Індзіра Гандзі (Індыя); палітык
Нгуен Хыу Тхо (В’етнам); палітык
Ёзэф Вебер (ФРГ); палітычны і грамадскі дзеяч
Жан-Мары Леге (Францыя); навуковы і грамадскі дзеяч
Луіс Відалес (Калумбія); паэт і грамадскі дзеяч
Ева Пальмер (Швецыя); грамадская дзяячка
1987[правіць | правіць зыходнік]
Джуліус Ньерэрэ (Танзанія); палітык
Герберт Міс (ФРГ); палітычны дзеяч
Пётр Танчаў (Народная Рэспубліка Балгарыя); палітычны дзеяч
Дораці Кроўфут-Ходжкін (Вялікабрытанія); хімік
Мігель д’Эскота Брокман (Нікарагуа); дыпламат, палітык і святар
1988[правіць | правіць зыходнік]
Абдул Сатар Эдхі (Пакістан); філантроп
1990[правіць | правіць зыходнік]
Пастанова ад 30 мая 1990 года[3]
Нельсан Мандэла (ПАР); палітычны дзеяч