Лонданскае графства

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Лонданскае графства на карце Англіі

Лонданскае графства — англійскае графства з 1889 па 1965 год, у наш час вядомае як Унутраны Лондан. Яго стварэнне было часткай праграмы па агульным увядзенні новай сістэмы акруговага кіравання, якая адпавядае закону аб мясцовым самакіраванні 1888 года. Паводле закона стваралася адміністрацыйнае Лонданскае графства, у якое ўключалася таксама тэрыторыя лонданскага Сіці. Аднак, Сіці і Лонданскае графства падзяляліся, калі гаворка ішла пра «не адміністрацыйныя» мэты.[1] Органам мясцовага кіравання быў Савет Лонданскага графства (LCC), які спачатку меў абмежаваны набор функцый, але ў час свайго 76-гадовага існавання атрымаў дадатковыя правы. LCC меў мала ўлады на тэрыторыі Сіці, дзе мясцовае кіраванне манапалізавала старая Карпарацыя, якая захавала свае правы да нашых дзён.[1] У 1900 годзе з меней значных сельскіх прыходаў і раёнаў былі сфарміраваны 28 сталічных бора. Да 1961 годзе тэрыторыя графства складала 303,12 км². За час існавання Лонданскага графства на яго тэрыторыі назіралася доўгатэрміновае зніжэнне колькасці насельніцтва з прычыны вялікай колькасці жыхароў, якія пераязджалі ў прыгарады. Гэта з’ява прыводзіла да перыядычных пераглядаў сістэмы мясцовага кіравання і спробаў пашырэння граніц графства. У 1965 годзе ў адпаведнасці з законам аб кіраванні Лонданам 1963 года на месцы графства была сфарміравана вялікая адміністрацыйная адзінка — Вялікі Лондан.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Графства займала плошчу каля 75 000 акраў і знаходзілася ў раёне лонданскага басейна.[2] Яно было падзелена на 2 часткі (паўночную і паўднёвую) ракой Тэмза, якая была самым значным прыродным аб’ектам на яго тэрыторыі. На паўночным усходзе графства межавала з Эсэксам, на паўднёвым усходзе з Кентам, на паўднёвым захадзе з Сурэем, і на поўначы з Мідлсексам. Самым высокім пунктам графства быў Хэмпстэд-Хіт вышынёй 134 метры, размешчаны на яго поўначы. Хэмпстэд-Хіт — гэта адзін з самых высокіх пунктаў сучаснага Лондана. У 1900 годзе граніцы графства зведалі змены. Да іх адносіліся перадача эксклава ў Мідлсексе, Аляксандра-парк, раёну Саўт-Хорнзі, а таксама перадача Пэнджа Кенту.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Стварэнне графства[правіць | правіць зыходнік]

У 1855 годзе чарговы раз была рэфармавана сістэма мясцовага самакіравання. Гэта рэформа ўскосна ўплывала на стварэнне Сталічнага савета па працах[en], які першапачаткова падаваў асноўныя інфраструктурныя паслугі сталічнай вобласці.[3] За час існавання ён атрымаў новыя функцыі і дэ-факта стаў органам мясцовага кіравання.

Акрамя ўласна сталічнай тэрыторыі, пад уладу савета падпалі тыя вобласці графстваў Мідлсекс, Сурэй і Кент, якія па законе Галоўнага рэгістрацыйнага офіса[en] ўвайшлі ў склад Лондана для мэт статыстыкі смяротнасці[en].[3] Гэта вобласць была аддзелена ад Лонданскага Сіці, які кіраваўся Лонданскай карпарацыяй.

У XIX стагоддзі было прынята некалькі спроб змяніць сістэму лонданскага кіравання або за кошт пашырэння Сіці на ўсю сталічную тэрыторыю шляхам стварэння новага лонданскага графства[4], або шляхам стварэння 10 муніцыпальных карпарацый, якія б адпавядалі парламенцкім бюро сталіцы.[5] Гэтыя планы былі адпрэчаны парламентам, часткова з прычыны энергічнага процідзеяння карпарацыі Сіці.[6] У канчатковым выніку, закон аб мясцовым кіраванні 1888 года і ўвядзенне саветаў графстваў падалі сістэму для стварэння новай тэрытарыяльнай адзінкі, улада якой ахоплівала б вобласць пашырэўшага Лондана. Пад уплыў новага графства проста ўвайшла тэрыторыя Сталічнага савета і не было прадпрынята спроб змяніць гэтыя граніцы.[1] У выніку нават у 1855 годзе плошча графства не ахапіла ўвесь Лондан, пакінуўшы частку забудаванай тэрыторыі па-за сваёй граніцай.[3] Напрыклад, сур’ёзна забудаваныя вобласці, такія як Вест-Хэм, не былі ўключаны ў склад графства, аднак у яго ўвайшлі некаторыя малазаселеныя тэрыторыі.[3]

Лонданскі Сіці і Лонданскае графства былі рознымі графствамі, калі гаворка ішла пра «не адміністрацыйныя» справы, і ў графстве былі свае Лорд-лейтэнант і Вялікі шэрыф.[1] Тым не менш, Сіці ўваходзіў у склад адміністрацыйнага графства, плошчу якога кантраляваў савет графства. На практыцы, савет меў мала спраў са старым Сіці, кантралюючы стан дрэнажных сістэм, дарог, набярэжнай, працу пажарных службаў і стан горада ў час паводак.[1]

Савет графства[правіць | правіць зыходнік]

Мясцовае кіраванне на тэрыторыі графства ўяўляў Савет Лонданскага графства (LCC). Першапачаткова LCC мусіў мець тыя ж функцыі, якія выконваў Сталічны савет па працах.[1] Аднак, у выніку да іх далучыліся функцыі такіх спецыялізаваных устаноў як Лонданскі школьны савет і Сталічны савет па прытулках. Першапачаткова савет знаходзіўся ў Спрынг-Гардэнс, але ў 1930-х пераехаў у адмыслова для яго пабудаваны Каўнці-Хол. Жыллёвая палітыка савета ўключала будаўніцтва мноства мікрараёнаў па-за межамі графства, напрыклад у Бэкантры.[7]

Мясцовае самакіраванне[правіць | правіць зыходнік]

LondonCounty.png

У 1900 годзе праз 11 гадоў пасля заснавання Лонданскае графства было падзелена згодна з законам аб лонданскім самакіраванні на 28 сталічных бора (metropolitan borough). Яны замянілі старыя прыходы і дыстрыкты на другой ступені мясцовага самакіравання.

Бора Лонданскага графства, нумары супадаюць з малюнкам справа:

  1. Сіці (не з’яўляецца сталічным бора)
  1. Вэстмінстэр
  2. Холбарн
  3. Фінсберы
  4. Шордыч
  5. Бетнал-Грын
  6. Стэпні
  7. Бермандсі
  8. Саўтуарк
  9. Камберуэл
  10. Дэтфард
  11. Луішам
  12. Вуліч
  13. Грынвіч
  14. Поплар
  15. Хакні
  16. Сток-Ньюінгтан
  17. Іслінгтан
  18. Сент-Панкрас
  19. Хэмпстэд
  20. Сент-Мэрылебан
  21. Падынгтан
  22. Кенсінгтон
  23. Хамерсміт
  24. Фулем
  25. Уондсуэрт
  26. Ламбет
  27. Батэрсі
  28. Чэлсі

Скарачэнне насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

За ўвесь час існаванні графства назіралася памяншэнне колькасці насельніцтва. У 1901 годзе колькасць насельніцтва складала 4,5 мільёна чалавек, а да 1961 годзе яна скарацілася да 3,2 мільёна. Паводле перапісу 1931 года большая частка жыхароў «Вялікага Лондана» (які дэ-факта ў той час абазначаў тэрыторыю Сталічнага паліцэйскага дыстрыкта і Сіці) пражывала па-за межамі графства[8]. У наступнай табліцы прыведзены прыкладная колькасць насельніцтва ў розныя гады[9]:

Год Цэнтральная плошча1 Унутранае кольца² Другое кольца³ Лонданскае графства
Усяго
Вонкавае кольца4
Вялікага Лондана
1881 1 743 000 1 008 000 1 093 000 3 844 000 950 000[10]
1901 1 623 000 1 201 000 1 601 000 4 425 000 1 422 000[11]
1921 1 364 000 1 186 000 1 933 000 4 483 000 2 993 000[12]
1931 1 260 000 1 163 000 1 976 000 4 399 000 3 807 000[8]
1951 738 000 927 000 1 683 000 3 348 000 4 998 000[13]

1Лонданскі Сіці і сталічныя бора Бермандсі, Бэтнал-Грын, Фінсберы, Холбарн, Сент-Мэрылебан, Сент-Панкрас, Шордыч, Саўтуарк, Стэпні і Вэстмінстэр.

²Сталічныя бора Батэрсі, Чэлсі, Іслінгтан, Кенсінгтон, Ламбет і Падынгтан.

³Сталічныя бора Камберуэл, Дэтфард, Фулхэм, Грынвіч, Хакні, Хамерсміт, Хэмпстэд, Луішэм, Поплар, Сток-Ньюінгтан, Уондсуэрт і Вулідж.

4Плошча, размешчаная пад кантролем сталічнай паліцыі, але за межамі Лонданскага графства.

Скасаванне[правіць | правіць зыходнік]

Графства было скасавана ў 1965 годзе і ўключана ў склад Вялікага Лондана разам з большай часткай Мідлсекса і некаторымі раёнамі Сурэя, Кента, Эсэкса і Хартфардшыра.[14] Былая тэрыторыя графства цяпер вядомая як Унутраны Лондан. 28 сталічных бора былі ператвораны ў 12 унутраных бора Лондана.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Robson 1939, pp. 80-92.
  2. Прырода Англіі — Прыродная плошча лонданскага басейна. Праверана 22 ліпеня 2009.
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 Robson 1939, pp. 54-61.
  4. County of London Bill, 1870
  5. Municipal Boroughs (Metropolis) Bill, 1870
  6. Robson 1939, pp. 71-79.
  7. Robson 1939, pp. 168—169.
  8. 8,0 8,1 London census - Decline in County Population , The Times, London (1932-07-37). Праверана 7 сакавіка 2013.
  9. Pevsner, Niklaus. The Buildings of England - London, except the Cities of London and Westminster. — Harmondsworth: Penguin, 1952. — P. 37-39.
  10. Some Results of the Census (англ.) , The Times . Праверана 7 сакавіка 2013.
  11. London and the Outer Ring (англ.) , The Times (1901-05-15). Праверана 7 сакавіка 2013.
  12. Official Census Figures - London's Shrinkage (англ.) , The Times (1921-08-24). Праверана 7 сакавіка 2013.
  13. Census of England and Wales , The Times (1951-07-12). Праверана 7 сакавіка 2013.
  14. Redcliffe-Maud & Wood, B., English Local Government Reformed, (1974)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Robson, W. A. The government and misgovernment of London. — London: Allen & Unwin, 1939. — 165 p.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Гісторыя Лондана