Мідлсекс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мідлсекс на карце Англіі

Мідлсекс (Middlesex) — адно з 39 гістарычных графстваў Англіі, якое з 1965 года ўтварае паўночныя і заходнія акругі Вялікага Лондана.

Упершыню згадана ў 704 годзе як сярэдняя зона рассялення саксаў (даслоўна: Middleseaxan) — паміж Уэсэксам і Эсэксам, характарызуючы племянную прыналежнасць яго насельніцтва. З XII стагоддзя графства знаходзілася ў цені Лондана, адкуль прызначаліся мясцовыя шэрыфы. У XVII—XVIII стст. па берагах Тэмзы адна за іншай будуюцца раскошныя загарадныя рэзідэнцыі лонданскай знаці — Свэйкліс-хаус, Остэрлі-хаус, Саян-хаус і каралеўскі палац Хэмптан-корт.

У XIX стагоддзі графства і цалкам становіцца юрыдычнай фікцыяй — большую частку Мідлсекса займаюць прамысловыя прадмесці Лондана — Камдэн, Ізлінгтан, Таўэр-Хамлетс і Хаўнслау. Ужо ў віктарыянскую эпоху ўся тэрыторыя Мідлсекса была занята лонданскай агламерацыяй. У 1965 годзе графства было расфарміравана.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Тапаніміка[правіць | правіць зыходнік]

Назва азначае тэрыторыя сярэдніх саксаў (middle Saxons) і паказвае на племянны склад яе насельніцтва. Слова ўтворана ад англасаксонскіх (старажытнаанглійскіх) каранёў «middel» і «Seaxe»[1]. У VIII стагоддзі назва вобласці запісвалася Middleseaxon[2][2][3], а ў 704 годзе яна было зафіксавана як Middleseaxan[4].

Раннія паселішчы[правіць | правіць зыходнік]

Карта Мідлсекса, захад зверху.

Паселішчы на тэрыторыі Мідлсекса існавалі за тысячу гадоў да ўтварэння акругі[5]. У Кнізе страшнага суда яго тэрыторыя была падзелена на шэсць соцень: Эдмантан, Элсран, Гор, Хонслау, Осулстаўн і Спелсрау. Лонданскі Сіці, які з XIII стагоддзя адрозніваўся аўтаноміяй, геаграфічна знаходзіўся ў межах акругі, як і Вэстмінстэр, які таксама быў у вялікай ступені аўтаномны. Графства мае прадстаўніцтва ў парламенце з XIII стагоддзя. Тытул графа Мідлсекса ствараўся двойчы, у 1622 і 1677 гадах, але быў скасаваны ў 1843 годзе[6].

Эканамічнае развіццё[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка графства з самых ранніх часоў залежала ад лонданскага Сіці, у першую чаргу з-за гандлёвых сувязяў[7]. З Мідлсекса ў Сіці пастаўляліся разнастайныя тавары, такія як збожжа, сена, скаціна і будаўнічыя матэрыялы. Аднак, у XIII стагоддзі Мідлсекс усё больш набліжаецца да Сіці і становіцца ўрбанізаваным[7].

Будаўніцтва чыгуначных ліній у 1839 годзе прывяло да пераходу ад сельскагаспадарчай дзейнасці да будаўніцтва высокіх дамоў[8]. Паўночна-усходнія рэгіёны, адкуль лёгка было дабрацца да цэнтра Лондана, — Тотэнхэм, Эдмантан і Інфілд — пачалі засяляцца рабочым класам. Будаўніцтва лініі ў Віндзар, якая праходзіла праз Мідлсекс, завяршылася ў 1848 годзе, у Потэрс-Бар у 1850 годзе, а ў 1878 годзе пачалося пашырэнне гарадскога метро, якое цяпер даходзіла і да графства. У найбліжэйшых да горада дыстрыктах Актан, Вілісдэн, Іэлінг і Хорнсей ужо хадзілі трамваі і аўтобусы, забяспечваючы танны транспарт да цэнтра[8].

Пасля Першай сусветнай вайны наяўнасць рабочай сілы, а таксама блізкасць да Лондана прывялі да таго, што такія вобласці як Хэіс і Парк-Раяль сталі ідэальнымі месцамі для развіцця новых тэхналогій[8]. Вялікая колькасць рабочых месцаў прыцягвала ў графства людзей, насельніцтва расло і дасягнула піка ў 1951.

Стварэнне Вялікага Лондана[правіць | правіць зыходнік]

Пасля стварэння Лонданскага графства ў 1889 годзе, а пазней і пасля Другой сусветнай вайны яго насельніцтва Лондана памяншалася[9]. Насельніцтва ж Мідлсекса, насупраць, стабільна расло[10]. З 1951 па 1961 год насельніцтва ўнутраных раёнаў стала памяншацца, а расло насельніцтва толькі прыгарадных раёнаў[11]. У адпаведнасці з перапісам 1961 года, у кожным з дыстрыктаў Іэлінг, Інфілд, Харау, Хендан, Хестан-анд-Іслеварт, Тотэнхэм, Уэмблі, Вілесден і Твікенхэм колькасць насельніцтва была большая за 100 000 чал., гэта значыць яе ўжо хапала для прадастаўлення ўсім гэтым дыстрыктам статусу бора графства. Калі б ім быў прысвоены гэты статус, то насельніцтва адміністрацыйнага графства Мідлсекс скарацілася б амаль удвая, упаўшы ніжэй за адзін мільён.

Пасля Каралеўскай камісіі па пытаннях мясцовага самакіравання ў Вялікім Лондане, парламентам быў прыняты Закон аб лонданскім самакіраванні, які ўступіў у сілу 1 красавіка 1965 года.

Закон адмяніў адміністрацыйныя графствы Мідлсекс і Лондан[12]. У 1965 годзе амаль увесь Мідлсекс стаў часткай Вялікага Лондана, стаў кантралявацца Саветам Вялікага Лондана і сфармаваў раёны знешняга Лондана: Барнет (толькі частка), Брэнт, Ілінг, Энфілд, Харынгей, Харау, Хілінгдан, Хаўнслау і Рычманд-апан-Тэмс (часткова)[13].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Mills 2001, p. 151
  2. а б Middlesex — The jubilee of the County Council, C W Radcliffe, Evans Brothers, 1939.
  3. Tuican Hom, http://www.twickenham-museum.org.uk/detail.asp?ContentID=12 Архівавана 10 лістапада 2014., retrieved 30 march 2012.
  4. Stevenson, Bruce (1972). Middlesex. p. 13.
  5. Twickenham Museum (retrieved 30 March 2012).(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 лістапада 2014. Праверана 3 мая 2014.
  6. Encyclopædia Britannica, 1911 год издания.
  7. а б The Proceedings of the Old Bailey — Сельскі Мідлсекс Архівавана 26 кастрычніка 2007.. Праверана 20 February 2008.
  8. а б в Greater London Group. Memorandum of Evidence to The Royal Commission on Local Government in Greater London. — Лонданская школа эканомікі, 1959.
  9. County of London. Архівавана з першакрыніцы 12 сакавіка 2013. Праверана 7 сакавіка 2013.
  10. Middlesex. Архівавана з першакрыніцы 12 сакавіка 2013. Праверана 7 сакавіка 2013.
  11. Census 1961: Middlesex population(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2015. Праверана 26 лютага 2013.
  12. Закон аб лонданскім самакіраванні, 1963, Section 3: (1) As from 1st April 1965—
    (a) no part of Greater London shall form part of any administrative county, county district or parish;
    (b) the following administrative areas and their councils (and, in the case of a borough, the municipal corporation thereof) shall cease to exist, that is to say, the counties of London and Middlesex, the metropolitan boroughs, and any existing county borough, county district or parish the area of which falls wholly within Greater London;
    (c) the urban district of Potters Bar shall become part of the county of Hertfordshire;
    (d) the urban districts of Staines and Sunbury-on-Thames shall become part of the county of Surrey.
    Section 89: (1) In this Act, except where the context otherwise requires, the following expressions have the following meanings respectively, that is to say—
    'county' means an administrative county;
  13. London Government Act 1963 (as amended). Office of Public Sector Information. Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2013. Праверана 14 сакавіка 2013.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]