Лукас Мозер
Выгляд
| Лукас Мозер | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 1390 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 1443 ці 1434 |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | мастак |
Лукас Мозер (каля 1390 — пасля 1434?) — нямецкі жывапісец, магчыма, таксама вітражыст позняй готыкі, сыграў значную ролю ў развіцці нямецкага мастацтва пачатку XV стагоддзя. Захаваўся адзіны падпісаны твор з яго імем — Алтар святой Магдаліны (1431, царква Санкта-Марыя-Магдалена, Тыфенброн бліз Пфорцгайма). Алтар незвычайны па сваім выглядзе — ён спалучае форму трыпціха і так званай анконы.