Перайсці да зместу

Лукаш Іванавіч Мамоніч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Лукаш Мамоніч)
Лукаш Іванавіч Мамоніч
Нараджэнне невядома
Смерць 19 кастрычніка 1606(1606-10-19)
Род Мамонічы
Бацька Іван Мамоніч[d]
Жонка Барбара з Войнаў[d][1][2]

Лукаш Мамоніч (?—19 кастрычніка 1606)  — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Прадстаўнік беларускага купецкага роду Мамонічаў, сын Івана. Меў братоў Багдана і Кузьму[3], якія займаліся выдавецкай дзейнасцю. У 1582 годзе Лука Мамоніч атрымаў прывілей на войтаўства[4].

Стараста дзісенскі, з 20 снежня 1585 года скарбны гаспадарскі. Меў некалькі маёнткаў. Фінансаваў друкарню і дастаўляў для яе паперу з уласнай паперні ў маёнтку Павільня. Належаў да праваслаўнага брацтва Св. Тройцы, пасля прыхільнік уніі[5].

Зноскі

  1. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. V, Ziemia połocka i województwo połockie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. Г. ЛюлевічWarszawa: 2018. — С. 170. — ISBN 978-83-65880-49-9
  2. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 71–72.
  3. Кузьма Мамонич(недаступная спасылка) (руск.). Календарь истории Великого княжества Литовского
  4. 400 лет русского книгопечатания. — Москва: Наука, 1964. Архівавана 8 чэрвеня 2014.
  5. Лукаш Іванавіч Мамоніч на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»