Юзаф Вольф
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Юзаф Вольф | |
---|---|
польск.: Józef Wolff | |
![]() | |
Дата нараджэння | 15 снежня 1852 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 жніўня 1900 (47 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, медыявіст, геральдыст |
Навуковая сфера | гісторыя, геральдыка і генеалогія |
Альма-матар | |
![]() |
Ю́заф Во́льф (польск.: Józef Ludwik Wolff; 15 снежня 1852, Варшава — 9 жніўня 1900, Гайдэльберг, Германія) — польскі гісторык. Член-карэспандэнт Польскай АН у Кракаве.
У расійскай дарэвалюцыйнай традыцыі Восіп Людвікавіч Вольф (руск.: Осип Людвикович Вольф).
Скончыў Лейпцыгскі ўніверсітэт. Вывучаў архіўныя фонды, прывілеі, хронікі, летапісы. Аўтар прац па генеалогіі і прасапаграфіі ўладарных, княжацкіх і іншых родаў і асоб Вялікага Княства Літоўскага — «Сенатары і саноўнікі Вялікага Княства Літоўскага 1386—1795» (1885), «Род Гедзіміна» (1886), «Князі літоўска-рускія з канца XIV ст.» (1895).
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.