Луна-25

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Макет спускальнага апарата.

«Луна-25» (да красавіка 2013 года апарат насіў назву «Луна-Глоб»)[1] — аўтаматычная міжпланетная станцыя, частка расійскай месяцовай праграмы, першае расійскае месячнае заданне, якое ажыццяўлялася ў НВА імя С. А. Лавачкіна для даследавання і практычнага выкарыстання Месяца аўтаматычнымі міжпланетнымі станцыямі. У рамках задання планавалася запусціць спачатку спушчальны апарат, а праз некалькі гадоў — арбітальны апарат.

Мэтай гэтага праекта быў запуск аўтаматычнага зонда, арбітальная частка якога павінна ажыццяўляць дыстанцыйныя даследаванні і выбар прыдатных пляцовак для наступных спускальных апаратаў, якія мелі даследаваць паверхню ў раёне Паўднёвага полюса, у тым ліку крыягенным свідраваннем да глыбіні двух метраў (асноўная задача — пошук вады). Заяўлены актыўны тэрмін працы зонда на паверхні Месяца — не менш за адзін зямны год[2].

Місія складалася з чатырох складнікаў: касмічны апарат «Луна-25», ракетна-касмічны комплекс «Саюз-2.1б», наземны комплекс кіравання і наземны навуковы комплекс.

Галаўны арганізацыя па навуковай карыснай нагрузцы — Інстытут касмічных даследаванняў РАН. Навуковы кіраўнік праекта — акадэмік Леў Зялёны[3], галоўны канструктар праекта — Павел Казмерчук[4].

Назва праекта заклікана падкрэсліць пераемнасць савецкай месяцовай праграме, апошні апарат якой, «Луна-24», быў запушчаны ў 1976 годзе.

Праект па запуску расійскага апарата быў пачаты ў 1997 годзе. Першапачаткова запуск планаваўся ў 2000 годзе, але шматкроць пераносіўся з-за недахопу фінансавання, аварыі марсіянскай місіі «Фобас-Грунт» і заходніх санкцый, накладзеных у 2014 годзе[5].

Запуск «Луна-25» адбыўся 11 жніўня 2023 года ў 02:10:57 па маскоўскім часе. З пляцоўкі 1С касмадрома Усходні была запушчана ракета-носьбіт «Саюз-2.1б» з разгонным блокам «Фрэгат» і аўтаматычнай станцыяй «Луна-25». Ракета-носьбіт адпрацавала ў штатным рэжыме, разгонны блок аддзяліўся ад трэцяй ступені ракеты і вывеў аўтаматычную станцыю на траекторыю пералёту да Месяца[6]. 19 жніўня ў выніку няштатнай працы рухальнай устаноўкі станцыя сышла з арбіты і разбілася аб паверхню Месяца[7].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Российская лунная миссия «Луна-Глоб» будет переименована в «Луна-25» (руск.). РИА Новости (8 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2016. Праверана 6 мая 2016.
  2. НПО Лавочкина: российские лунные зонды проживут на Луне минимум год (16 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2013. Праверана 16 кастрычніка 2013.
  3. Ученые РАН создали манипулятор для поисков воды на Луне. Hjccbqcrfz Frfltvbz Yfer (18 февраля 2022). Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2022. Праверана 20 красавіка 2022.
  4.  Сюжет «Роскосмос-ТВ» «Луна-25» завершает испытания. Май 2022 года
  5. В это невозможно поверить, но Россия отправляет к Луне исследовательскую станцию — спустя почти полвека после последней советской миссии Почему перерыв получился таким долгим и будет ли успешным новый запуск? (руск.). Meduza. Праверана 11 жніўня 2023.
  6. Ракета «Союз-2.1б» с автоматической станцией «Луна-25» стартовала с Восточного. Роскосмос (11 жніўня 2023). Праверана 11 жніўня 2023.
  7. Об автоматической станции «Луна-25» (руск.). роскосмос (20 жніўня 2023). Праверана 20 жніўня 2023.