Луізіянскі дзяржаўны ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Луізіянскі дзяржаўны ўніверсітэт
англ.: Louisiana State University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Louisiana State University
Заснаваны 1860
Студэнты 34 285[1]
Размяшчэнне Батан-Руж, Луізіяна, ЗША
Сайт lsu.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Луізіянскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Louisiana State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Батан-Руж у штаце Луізіяна.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Луізіянскі дзяржаўны ўніверсітэт (афіцыйна — Луізіянскі дзяржаўны ўніверсітэт і сельскагаспадарча-механічны каледж) быў заснаваны ў 1860 годзе недалёка ад Пайнвіля, штат Луізіяна, пад назвай Луізіянская дзяржаўная вучэбная семінарыя і ваенная акадэмія. Цяперашні галоўны кампус вучэльні быў адкрыты ў 1926 годзе, складаецца з больш чым 250 будынкаў, пабудаваных у стылі італьянскай архітэктары эпохі Адраджэння, а раён кампуса займае плато плошчай 260 га на беразе ракі Місісіпі. Універсітэт з'яўляецца флагманскай вышэйшай навучальнай установай штата Луізіяна, а таксама галаўной установай аднайменнай універсітэцкай сістэмы.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Каледж сельскай гаспадаркі
  • Каледж мастацтваў і дызайну
  • Каледж гуманітарных і сацыяльных навук
  • Каледж прыродазнаўчых навук
  • Каледж бізнесу
  • Каледж музыкі і драматычнага мастацтва
  • Каледж навук аб чалавеку і адукацыі
  • Каледж інжынерыі
  • Цэнтр правазнаўства
  • Універсітэцкі каледж
  • Ганаровы каледж
  • Школа аспірантуры
  • Школа масавых камунікацый
  • Школа інфармацыйных студый
  • Школа ветэрынарнай медыцыны
  • Каледж узбярэжжа і навакольнага асяроддзя
  • Школа сацыяльнай працы
  • Аддзяленне бесперапыннай адукацыі

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]