Луіс Пара

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Луіс Пара
ісп.: Luis Parra
Luis Eduardo Parra.png
сцяг
Старшыня Нацыянальнай асамблеі Венесуэлы
сцяг
з 5 студзеня 2020
Прэзідэнт Нікалас Мадура
Папярэднік Хуан Гуайдо
 
Партыя
Дзейнасць палітык
Нараджэнне 7 ліпеня 1978(1978-07-07) (42 гады)

Луіс Эдуарда Пара Рывера (ісп.: Luis Eduardo Parra Rivero; нар. 7 ліпеня 1978) — венесуэльскі палітык, старшыня Нацыянальнай асамблеі Венесуэлы2020 года).

З-за палітычнага крызісу ў Венесуэле і двоеўладдзя, Пара знаходзіцца ў канфлікце з Хуанам Гуайдо з нагоды таго, хто з’яўляецца старшынёй парламента Венесуэлы на аснове галасавання 5 студзеня 2020 года[1][2].

Палiтычная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пара быў дэпутатам ад партыi «За справядлівасць».

У снежні 2019 года ён стаў фігурантам карупцыйнага скандалу ў праграме мясцовых камітэтаў па забеспячэнні і вытворчасці (CLAP) урада Нікаласа Мадура[3]. Пара адхіліў абвінавачванні[3]. Пасля таго, як расследаванне было апублікавана, ён, а таксама Хасэ Брыта, Конрад Перэс і Хасэ Грэгорыа Нар’ега былі пазбаўленыя дэпутацкіх месцаў і выключаны са сваіх партый[4].

5 студзеня 2020 года адбыліся выбары дэпутатаў венесуэльскай Нацыянальнай асамблеi. Падчас гэтага таксама вызначаўся старшыня асамблеi.

Пару, якому раней быў забаронены доступ у заканадаўчыя палаты, быў прадастаўлены дазвол абірацца, у той час як іншыя прадстаўнікі апазіцыі былі пазбаўлены права балатавацца. Да Пары далучыліся дэпутаты Нацыянальнай асамблеi, верныя Мадура[5]. Было праведзена паспешлівае галасаванне, і ён быў абвешчаны старшынёй парламента[6]. Апазіцыя паведаміла, што кворум не быў дасягнуты і галасы не былі падлічаныя[7]. Паліцэйскія сілы заблакавалі доступ да парламента апазіцыянерам і СМІ. Асобнае пасяджэнне было праведзена за межамі будынка Нацыянальнай асамблеі, дзе 100 з 167 дэпутатаў пераабралі Хуана Гуайдо кіраўніком парламента[7].

Урад Нікаласа Мадура паведаміў, што 140 з 167 дэпутатаў Нацыянальнай асамблеi прагаласавалі за Пару[8]. У публічным выступе Мадура абвясціў, што Пара быў прызначаны новым старшынёй Нацыянальнай асамблеі[9] і што парламент падтрымаў гэтае рашэнне[10]. Адносна незадаволенасці апазіцыі, якая спрабуе ўвайсці ў федэральны заканадаўчы орган, Мадура сказаў, што «калі Гуайдо не захацеў увайсці ў яго, гэта таму, што ў яго не было галасоў», адзначыўшы, што самаабвешчанаму лідару Венесуэлы і яго прыхільнікам было забаронена вылучацца ў дэпутаты[10]. Калі рэпарцёры пыталі Пару аб афіцыйным падліку галасоў, ён сказаў, што iнфармацыя па iм «недаступная» і не абвешчаная дата яго апублікавання[11].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]