Луі Брэа
Выгляд
Луі Брэа | |
---|---|
Род дзейнасці | мастак |
Дата нараджэння | 1450 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1523 |
Грамадзянства | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Людавіка (Луі) Брэа (іт. Ludovico Brea, фр. Louis Brea; 1450, Ніца, Сардзінскае каралеўства — 1523) — мастак французскага паходжання, працы якога ў асноўным захоўваюцца ў прыбярэжных гарадах сучасных Лігурыі (Італія) і ўсходняй частцы Францыя).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Брэа нарадзіўся ў сям’і бандараў, якая паходзіла з Мантальта-Лігурэ. Брэа быў у асноўным клерыкальным мастаком, і найболей значныя яго працы ўяўляюць сабой алтарныя карціны. Першая значная праца мастака ўяўляе сабой роспіс францысканскага кляштара ў Сім’і (сучасная Ніца). Іншыя працы мастака сканцэнтраваны ў прыбярэжных паселішчах паміж Манака і Ментонай, паміж Таджа і Імперыяй і паміж Савонай і Генуяй.
Адным з вучняў Людавіка Брэа быў Тэрама П’яджа.
- ↑ mutualart.com — 2008.