Лу Гуймен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лу Гуймен
Асабістыя звесткі
Месца нараджэння
Дата смерці 881
Грамадзянства
Бацька Lu Binyu[d][1]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік, recluse
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лу Гуймен (кіт. трад. 陸龜蒙, спр. 陆龟蒙, піньінь Lù Guīmēng, д/н —881) — кітайскі паэт і літаратар часоў дынастыі Тан.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пра дату нараджэння няма звестак. Родам з Гусу (сучаснае Сучжоў правінцыя Цзянсу). Абставіны ранняга перыяду яго жыцця недастаткова вядомыя. Адмовіўся ад атрымання вучонай ступені. Некаторы час служыў у Хучжоў, але пазней вярнуўся ў свой родны горад. Пасяліўся каля ракі Сунцзян у сваім невялікім маёнтку, дзе вёў жыццё пустэльніка. Памёр у горадзе Пулі (сучасны Лучжы).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Быў адным з вядомых паэтаў часоў падзення дынастыі Тан. У яго актыў уваходзяць зборнікі вершаў «Санлі» і «Пулі». Самымі вядомымі з’яўляюцца вершы «Новыя берагі» і «Белы лотас». Па таленту параўноўваўся з Пі Жысю, таму час «заняпаду Тан», калі тварылі абодва гэтых паэта, сучаснікамі быў названы «часам Пі і Лу».

Акрамя таленту да вершаскладання, праславіўся як тэарэтык літаратуры і аўтар публіцыстычных твораў, значную частку з якіх складаюць кнігі па аграноміі.

Зноскі

  1. а б China Biographical Database

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]