Лу Чжы
| Лу Чжы | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 1496[1][2][…] ці 1495[3] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 1576[3][4] |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | мастак, паэт, каліграф |
| Жанр | пейзаж |
| Уплыў | Zhu Yunming[d] і Вэнь Чжэнмін |
Лу Чжы (陸治, 1496 —1576) — кітайскі мастак часоў дынастыі Мін, прадстаўнік школы У.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1496 годзе ў г. Сучжоў (правінцыя Цзянсу). Паходзіў з сям’і сярэдняга стану. Спрабаваў зрабіць чыноўніцкую кар’еру, але не змог здаць правінцыйныя экзамены, пасля гэтага стаў вучнем Вэнь Чжэнміна. Амаль усё жыццё прысвяціў маляванню. За кошт продажу сваіх карцін і існаваў. Зрэшты з прычыны шматлікіх прадстаўнікоў школы У ў Сучжоў Лу Чжы не меў значных прыбыткаў да канца жыцця. З часам стаў весці жыццё пустэльніка. Памёр у 1576 годзе.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працаваў у жанры «птушкі і кветкі», а таксама займаўся ландштафтным жывапісам. У самай вядомай карціне-скрутку манера пісьма Лу Чжы простая і чыстая. Мастак выключна выкарыстаў амаль «сухую» туш і толькі невялікае «размыццё». Прымяненне колеру адпавядае стылю «сініх вод і зялёных гор у малым маштабе», тут па-майстэрску спалучаецца «цеплыня і гарманічнасць» са «старэчай і сілай».
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- http://www.china-on-site.com/pages/painter/1052.php Архівавана 29 січня 2020.