Львоўскі пагром (1941)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Львоўскі пагром, 1941)
Jump to navigation Jump to search
Яўрэйка ратуецца ад праследавацеляў падчас пагрому ў Львове

Львоўскі пагром — яўрэйскі пагром, які адбыўся ў Львове 30 чэрвеня — 2 ліпеня і 25-27 ліпеня 1941 года. Пагром быў арганізаваны нямецкай акупацыйнай адміністрацыяй, у ім узялі ўдзел жыхары Львова, у т.л. некаторыя члены АУН[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Неўзабаве пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны, 30 чэрвеня 1941 года ў Львоў уступілі нямецкія войскі. 1 ліпеня ў горадзе пачаўся маштабны пагром. Яўрэяў лавілі і арыштоўвалі, збівалі і прыніжалі. У прыватнасці, іх прымушалі чысціць вуліцы, так, аднаго яўрэя прымусілі прыбіраць конскі гной з вуліц сваім капелюшам. Жанчын білі палкамі і рознымі прадметамі, распраналі дагала і гналі па вуліцах, некаторых гвалтавалі. Білі таксама і цяжарных. У нападах на яўрэяў бралі ўдзел мясцовыя падлеткі і дзеці. Львоўскі яўрэй Маурыцый Алерханд запісаў у сваім дзённіку з дзень пагрому, што бачыў каля 20 украінцаў, якія білі яўрэяў палкамі і бізунамі, ён апазнаў іх па блакітна-жоўтых павязках і праклёнах на ўкраінскай мове[2]. Адзін з выжылых львоўскіх яўрэяў, асабліва запомніў чалавека, апранутага ў прыгожую вышыванку, які ў турме «Брыгідкі» біў яўрэяў кіем з жалезнай булавешкай — вочы, кавалкі скуры і мазгі ляцелі ва ўсе бакі, — калі кій зламаўся, ён узяў абпаленае палена, а немцы ўсё гэта фатаграфавалі[3].

Другі пагром ў Львове 25—27 ліпеня 1941 года быў спланаванай акцыяй нямецкіх акупацыйных уладаў. На думку Г. Матыкі, вялікую ролю ў ім адыгрывала прапаганда АУН-Б, якая падсілкоўвалася антысеміцкімі настроямі[4]. Арганізаваная акцыя нямецкіх акупацыйных уладаў, пазней называная некаторымі «львоўскімі днямі Пятлюры»[5] — адбыліся збіццё, рабаванні і забойствы яўрэяў падрыхтаванай для гэтай мэты групай украінцаў[6]. Агулам падчас другога пагрому была забіта ад 1500 да 2000 чалавек[7].

Ахвярамі Львоўскага пагрому сталі, па самых сціплых ацэнках, 4000 чалавек[8]. З 135—150 тысяч яўрэяў, якія пражывалі ў Львове да моманту акупацыі горада гітлераўцамі, да вызвалення яго Чырвонай Арміяй дажылі толькі 823 чалавекі[9].

Захавалася частка фатаграфій і кінахронікі, зробленых немцамі падчас пагромаў у Львове ў 1941 годзе.

Глядзі таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. The Lviv Pogrom of 1941: The Germans, Ukrainian Nationalists, and the Carnival Crowd | John-Paul Himka — Academia.edu
  2. Хроники «Львовской резни». Как убивали во славу Украины
  3. Погром на троих. Эсэсовцы, бандеровцы, толпа — кто и зачем мучил евреев Львова 1 июля 1941 года
  4. Grzegorz Motyka: Ukraińska partyzantka 1942—1960. Warszawa: 2006, ISBN 83-88490-58-3, стар. 95-98
  5. гэта была гадавіна смерці Пятлюры (фактычна быў забіты 25 мая 1926)
  6. Eliyahu Jones, Żydzi Lwowa w czasie okupacji 1939—1945, Łódź 1999, wyd. Oficyna Bibliofilów, ISBN 83-87522-20-1, стар. 52-53, Grzegorz Mazur, Jerzy Skwara, Jerzy Węgierski, Kronika 2350 dni wojny i okupacji Lwowa 1 IX 1939 — 5 II 1946, Katowice 2007, Wyd. Unia Katowice, ISBN 978-83-86250-49-3, стар. 218—219., Grzegorz Motyka Ukraińska partyzantka 1942—1960 стар. 98
  7. Eliyahu Jones, Żydzi Lwowa w czasie okupacji 1939—1945, Łódź 1999, wyd. Oficyna Bibliofilów, ISBN 83-87522-20-1, стар. 52-53
  8. Grzegorz Mazur, Jerzy Skwara, Jerzy Węgierski: Kronika 2350 dni wojny i okupacji Lwowa, стар. 206
  9. Хроники «Львовской резни». Как убивали во славу Украины