Забойства львоўскіх прафесараў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Помнік расстралянным у 1941 годзе прадстаўнікам польскай інтэлігенцыі
Памятная дошка з прозвішчамі забітых прафесараў і абразлівы надпіс, зроблены ў 2009 годзе

Забойства львоўскіх прафесараў — масавыя забойствы прадстаўнікоў польскай інтэлігенцыі Львова (каля 45 польскіх навукоўцаў і выкладчыкаў, у асноўным Львоўскага ўніверсітэта, членаў іх сем'яў і гасцей, учыненыя ў ліпені 1941 года ў Львове нямецкімі акупацыйнымі войскамі.

У польскай гістарыяграфіі прынята вызначаць гэтыя падзеі, як «разня львоўскіх прафесараў» (польск.: Mord profesorów lwowskich), аднак ахвярамі гэтага злачынства таксама сталі дацэнты львоўскіх універсітэтаў, члены іх сем'яў і суседзі па пакоях навукоўцаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

30 чэрвеня 1941 года, праз тыдзень пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны, нямецкімі войскамі быў захоплены Львоў. Нацысты ажыццявілі масавыя пакаранні мясцовых жыхароў — палякаў і яўрэяў, выбіраючы сваіх ахвяр па загадзя падрыхтаваных спісах. Большасць людзей у спісах былі польскімі палітыкамі, артыстамі, спартсменамі, вучонымі і святарамі. Гэтая акцыя мела на мэце знішчэнне эліты польскай нацыі — людзей, якія маглі паспрабаваць выступіць выразнікамі польскай грамадскай думкі і звярнуцца да сусветнай грамадскасці.

Сярод ахвяр — прафесар Казімір Бартэль, былы Прэм'ер-міністр Польшчы, які быў пакараны смерцю 26 ліпеня 1941 года, адхіліўшы прапанову гітлераўцаў узначаліць марыянеткавы польскі ўрад[1], Тадэвуш Бой-Жаленскі, польскі літаратуразнаўца і тэатравы крытык, расстраляны 4 ліпеня 1941 года.

У кастрычніку 1943 года целы расстраляных былі эксгумаваныя, перавезены ў Крыўчыцкі лес і спалены разам з сотнямі іншых трупаў у ходзе мерапрыемстваў па ўтойванні слядоў нацысцкіх злачынстваў.

Зноскі