Лэнчыцкі замак
Замак | |
Лэнчыцкі замак | |
---|---|
52°03′32″ пн. ш. 19°12′14″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата заснавання | XIV стагоддзе |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лэнчыцкі замак (польск.: Zamek królewski w Łęczycy) — сярэдневяковы замак у польскім горадзе Лэнчыцы, адноўлены ў другой палове XX стагоддзя з руін.
У XIV—XV стст. Лэнчыца служыла асноўным плацдармам барацьбы Польскага каралеўства з тэўтонскімі рыцарамі. Першы цагляны замак, узведзены пры Казіміры Вялікім у 1357—1370 гадах, быў разрабаваны тэўтонцамі ў 1406 годзе. Пасля Грунвальдскай бітвы ў сценах крэпасці трымалі палонных рыцараў. На працягу XV стагоддзя Лэнчыцкі замак чатыры разы станавіўся месцам правядзення сейма; у 1433 годзе тут было падпісана польска-тэўтонскае перамір’е.
Пасля пажару, які спустошыў замак у канцы XV стагоддзя, ён быў занядбаны і страціў былое значэнне. У 1560-я гады за аднаўленне прыняўся вялікі падскарбі каронны Ян Лютамірскі. У 1655 годзе замак захоплены шведскімі войскамі на чале з генералам Робертам Дугласам. Канчаткова разбураны падчас Паўночнай вайны (1707), пасля чаго мясцовыя жыхары сталі разбіраць старадаўнюю крэпасць на будматэрыялы.
У 1964 годзе ўрад Польскай Народнай Рэспублікі прыняў рашэнне аднавіць каралеўскі замак у Лэнчыцы. Асноўная музейная экспазіцыя займае т.зв. Новы дом (1563—1564), які ўваходзіць у замкавы ансамбль.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лэнчыцкі замак
- Сайт музея пры замку Архівавана 2 лютага 2018.