Любоў Васілеўна Якімчук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Любоў Васілеўна Якімчук
Род дзейнасці журналістка, пісьменніца, літаратурная крытык, паэтка
Дата нараджэння 19 лістапада 1985(1985-11-19) (38 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Любоў Якімчук (укр.: Любаў Якімчук; нар. 19 лістапада 1985, Пэрвамайск, Луганская вобласць) — украінская паэтэса, сцэнарыст, калумніст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася на Луганшчыне. Скончыла Луганскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі (2008) і магістарскую праграму «Тэорыя, гісторыя літаратуры і параўнальнае літаратуразнаўства» Нацыянальнага ўніверсітэта «Кіева-Магілянская акадэмія» (2011). З 2003 па 2008 год належала да Літаратурнай групоўкі «СТАН».

Аўтар зборніка паэзіі «як МОДА» (2009) і «Абрыкосы Данбаса» (2015). Лаўрэат шматлікіх літаратурных узнагарод, у тым ліку Міжнародную славянскую паэтычную прэмію, прэмію імя Багдана-Ігара Антоніча і інш.

2010 г. — стыпендыят праграмы Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча «Gaude Polonia».

Вершы перакладзены на англійскую, нямецкую, рускую, шведскую, французскую, польскую, літоўскую, іўрыт, славацкую, харвацкую, славенскую, беларускую, румынскую, сербскую і інш. Вершы Любові былі апублікаваны ў часопісах Украіны, ЗША, Швецыі, Германіі, Вялікай Брытаніі, Польшчы, Ізраіля, Літвы, Сербіі, Румыніі, Беларусі і інш.

Якімчук таксама з’яўляецца перформерам у музычна-паэтычным дуэце з украінскім імправізуючым кантрабасістам Маркам Токарам, іх праекты ўключаюць «Абрыкосы Данбаса» і «Жанчына, дым і небяспечныя прадметы». Яе паэзіі выконвае вядомая спявачка Мар’яна Садоўская (Кёльн), а таксама маладая спявачка Алеся Здаравецкая (Дублін).

У 2015 годзе украінскі часопіс «Новы час» назваў Любоў Якімчук адной са ста самых уплывовых людзей культуры ва Украіне.

Зноскі