Люверс
Jump to navigation
Jump to search
Люверс — від фурнітуры для вырабаў галантарэйнай, абутковай, швейнай і паліграфічнай прамысловасці. Люверсы прызначаны для ўмацавання краёў адтулін, праз якія прадзяваюць вяроўкі, шнуры, тасьму, трасы і г. д. Тэрмін прыйшоў з паруснай справы: люверсам называюць адтуліну ў парусе, абшытую ніткай або ўзмоцненую металічным кольцам, якое служыць для прадзяванне ў яго такелажа.
Люверсы выкарыстоўваюць пры вырабе рамянёў з тканіны і (радзей) скуры, пры стварэнні парашутных сістэм, пры вытворчасці розных відаў тэнтаў (для турызму, для адпачынку і камерцыі, на грузавыя аўтамабілі і г.д.), у абутковай вытворчасці, у рэкламнай справе для мацавання банэраў і перацяжак праз вуліцы, справаводстве (брашуроўкі і пламбавання папер) і інш.
![]() |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |