Саксонская дынастыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Людальфінгі)
Генеалагічнае дрэва Саксонскай дынастыі ў манускрыпце XII стагоддзя.

Саксонская дынастыя — дынастыя германскага паходжання, шэраг прадстаўнікоў якой былі каралямі Усходне-Франкскага каралеўства (Германіі) і імператарамі Свяшчэннай Рымскай імперыі. Таксама вядомая пад імем Людальфінгі (ням.: Liudolfinger) — у гонар заснавальніка дынастыі, а таксама Атаніды (ням.: Ottonen) па імі найбольш вядомых прадстаўнікоў.

Гісторыя дынастыі[правіць | правіць зыходнік]

Паходжанне дынастыі выводзяць ад Бруна Энгернскага, саксонскага конунга, які адлучыўся з энграмі і остфаламі ад язычнікаў саксаў. Аднак дакладна генеалогія прасочваецца з Людольфа (пам. 864/866), графа ва Усходняй Саксоніі (Остфаліі) з каля 840 года. Пазнейшыя храністы згадваюць яго як герцага ўсходніх саксаў (лац.: dux orientalis Saxonum). Яго сыны Бруна і Атон I (пам.912) былі герцагамі ў Саксоніі. Бацька Атона I, Генрых I Птушкалоў (пам. 936) пасля смерці караля Усходне-Франкскага каралеўства Конрада I Франконскага быў абраны ў 919 годзе каралём. Сын Генрыха I, Атон I Вялікі (912—973) значна пашырыў тэрыторыю каралеўства, а ў 962 годзе быў каранаваны імператарам, заснаваўшы Свяшчэнную Рымскую імперыю. Ад іншага сына Генрыха I, Генрыха I, герцага Баварыі, пайшла Баварская галіна.

Старэйшая лінія спынілася са смерцю імператара Атона III у 1002 годзе, пасля чаго імператарам стаў прадстаўнік Баварскай галіны, Генрых II Святы. Пасля смерці Генрыха II у 1024 годзе дынастыя згасла.

Таксама існавала Швабская галіна, родапачынальнікам якой быў старэйшы сын імператара Атона I, Людольф, герцаг Швабіі. Галіна згасла ў 982 годзе са смерцю яго сына Атона I, герцага Швабіі і Баварыі.

Вядомыя прадстаўнікі[правіць | правіць зыходнік]

Каралі Усходне-Франкскага каралеўства (Германіі) і імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Іншыя вядомыя прадстаўнікі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]