Людвік Станіслаў Фадзей Акінчыц

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Людвік Станіслаў Фадзей Акінчыц
Род дзейнасці урач
Дата нараджэння 2 мая 1835(1835-05-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 красавіка 1903(1903-04-15) (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання

Лю́двік Станісла́ў Фадзе́й Акі́нчыц (2 мая 1835, Гродзенская губерня — 15 красавіка 1903[1], Кунгур) — лекар, удзельнік паўстання 1863 года. Брат Уладзіслава і Фелікса.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Гродзенскай губерні. Паляк, каталіцкага вызнання[2].

Скончыў медыцынскі факультэт Імператарскага ўніверсітэта ў Маскве (1862). Жыў і займаўся лекарскай практыкай у Свіслачы Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні.

25 чэрвеня 1863 года арыштаваны «за садзейнічанне паўстанню»[3] і прыгавораны да ссылкі. Пакаранне адбываў у Кунгуры на Урале.

Працаваў земскім урачом, стаў адным з заснавальнікаў курортнай медыцыны. За асаблівыя заслугі ў 1886 годзе ўзнагароджаны ордэнам святога Станіслава 3-й ступені.

Памёр у 1903 годзе, пахаваны ў Пермі на Егашыхінскіх «польскіх» могілках.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Сын Людвік Акінчыц (1874—1941) — вядомы расійскі і савецкі хірург-гінеколаг, эндакрынолаг.

Зноскі

  1. german-osipovich.. Окинчиц Людвиг (руск.). Яндекс. Фотки. Яндекс (17 лютага 2013).
  2. Наталья Токарева.. Поляки в истории сельских и заводских поселений (руск.). Суксунский музей (17 лютага 2013).
  3. Алесь Смалянчук. Гродзенскія «мяцежнікі» // ARCHE. — 2010. — № 12. — С. 174—185.(недаступная спасылка)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Наталля Пракаповіч. Паўстанцкі лекар // Раённыя будні. — 13 лютага 2013. — № 12 (9557). — С. 5.