Людзі Ікс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Людзі Ікс
X-Men
Косплэй на 2013 Chicago Comic & Entertainment Expo (C2E2).
Косплэй на 2013 Chicago Comic & Entertainment Expo (C2E2).
Інфармацыя пра выдавецтва
Выдавец Marvel Comics
Першае з'яўленне The X-Men #1 (10 верасня 1963)
Стваральнікі Стэн Лі
Джэк Кірбі
Інфармацыя пра каманду
Штаб-кватэра Інстытут Ксаўера
Члены Прафесар Ікс
Цыклоп
Чалавек-Лёд
Архангел
Звер
Фенікс
Спіс Спіс членаў Людзей Ікс
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Людзі Ікс (англ.: X-Men) — каманда мутантаў-супергерояў у сусвеце Marvel. Створана аўтарам Стэнам Лі і мастаком Джэкам Кірбі, упершыню з'явіўшыся на старонках коміксу The X-Men #1 у верасні 1963 года. Асноўная ідэя «Людзей Ікс» заключаецца ў тым, што ў той час, як у свеце растуць анты-мутантавыя настроі, прафесар Ксаўер стварыў рай для мутантаў у сваім Уэстчэстэрскам асабняку, каб навучаць маладых мутантаў выкарыстоўваць свае сілы на карысць чалавецтва і даказаць, што мутанты могуць быць героямі. Ксаўер працаваў з Цыклопам (англ.: Cyclops), Чалавекам-лёдам (англ.: Iceman), Архангелам (англ.: Angel), Зверам (англ.: Beast) і Фенікс (англ.: Phoenix), называючы іх «Людзі Ікс» (англ.: X-Men) з-за наяўнасці ў іх звыш-сіл, звязаных з прысутнасцю ў іх арганізме гена Ікс (англ.: X-gene), гена, які звычайныя людзі не маюць і які дае мутантам іх здольнасці. Аднак, першапачаткова «Ікс» (англ.: X) у «Людзях Ікс» (англ.: X-Men) азначаў наяўнасць у мутантаў «звыш» (англ.: extra) сілы, якой не маюць звычайныя людзі. Былі таксама спасылкі на тое, што мутацыі адбыліся ў выніку радыяцыйнага апраменьвання. Комікс часткова натхнёны рухам за грамадзянскія правы чарнаскурых у 1960-х гадах.

У першым выпуску коміксу таксама з'явіўся і закляты вораг каманды, Магнета (англ.: Magneto), які працягваў змагацца супраць Людзей Ікс цягам дзесяцігоддзяў на працягу ўсёй гісторыі коміксу, як у адзіночку так і ў сваім Братэрстве Мутантаў (англ.: Brotherhood of Mutants) (з'явілася ў чацвёртым выпуску коміксу). Сусвет Людзей Ікс уключае таксама такіх вядомых герояў як Расамаха (англ.: Wolverine), Шторм (англ.: Storm), Калос (англ.: Colossus), Эма Фрост, Гамбіт (англ.: Gambit), Начны Змей (англ.: Nightcrawler), Роўг (англ.: Rogue), Псайлак (англ.: Psylocke) і Прывідная Кошка (англ.: Shadowcat). Акрамя Братэрства Мутантаў, ворагамі Людзей Ікс былі такія злодзеі як Вартавыя (англ.: the Sentinels), Апакаліпсіс (англ.: Apocalypse), Злавесны (англ.: Mister Sinister), Марадзёры (англ.: the Marauders), Акаліты (англ.: the Acolytes), Клуб Пякельнага Полымя (англ.: the Hellfire Club) і Чысцільшчыкі (англ.: the Purifiers).

Коміксы пра Людзей Ікс былі таксама адаптаваны ў мультсерыяле, відэагульнях і камерцыйна паспяховай серыі фільмаў.