Людміла Фёдараўна Мажэйка
Людміла Фёдараўна Мажэйка | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 жніўня 1958[1] (66 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | урач, гінеколаг, акушэр, акушэр-гінеколаг, выкладчыца ўніверсітэта, загадчык кафедры |
Навуковая сфера | педыятрычная гінекалогія[d], акушэрства[d] і хірургічная эндаскапія[d] |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Людміла Фёдараўна Мажэйка (нар. 1958) — беларуская вучоная ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Доктар медыцынскіх навук, прафесар[2].
У 2017 годзе па выніках конкурсу Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь прызнана лепшым урачом акушэрам-гінеколагам Рэспублікі Беларусь[3].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Мінскі ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга дзяржаўны медыцынскі інстытут у 1984 годзе па спецыяльнасці «лячэбная справа»; у 1986 г. — клінічную ардынатуру, у 1989 г. — аспірантуру па спецыяльнасці акушэрства і гінекалогія, Тэма кандыдацкай дысертацыі «Трансфузійная тэрапія пры аперацыі кесарава сячэнне», з 1989 г. кандыдат медыцынскіх навук, з 1996 г. — дацэнт[3].
У 2002 г. абараніла доктарскую дысертацыю «Станаўленне рэпрадуктыўнай сістэмы дзяўчынак-падлеткаў і карэкцыя яе парушэнняў», з 2003 г. — доктар медыцынскіх навук, з 2005 г. — прафесар[3].
Загадчыца кафедры акушэрства і гінекалогіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Старшыня Беларускага навукова-практычнага грамадскага аб’яднання «Асацыяцыя акушэраў-гінеколагаў і неанатолагаў»[2].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Напрамкі навуковай дзейнасці: дзіцячая і падлеткавая гінекалогія; акушэрства; эндаскапічная хірургія жаночых органаў[2].
З 1992 г. займаецца мікраінвазіўнымі хірургічнымі ўмяшаннямі на органах рэпрадуктыўнай сістэмы. Распрацоўвае новыя метады дыягностыкі і лячэння, у тым ліку пры анамаліі палавых органаў, дабраякасных пухлінах малога таза і прыдаткаў, эндаметрыёзе, запаленчых захворваннях палавых органаў, бясплоднасці[2].
Зноскі
- ↑ а б https://bibldrog.by/blog/ljudmila-fjodara-na-mazhejka/12/11/2020/
- ↑ а б в г Можейко, Людмила Федоровна (доктор медицинских наук; род. 1958) (руск.)
- ↑ а б в Можейко Людмила Федоровна Архівавана 20 кастрычніка 2022. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Республика Беларусь : энциклопедия. Т. 4. — Мн., 2007.
- Нарадзіліся 15 жніўня
- Нарадзіліся ў 1958 годзе
- Нарадзіліся ў Драгічынскім раёне
- Выкладчыкі БДМУ
- Выпускнікі БДМУ
- Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
- Выдатнікі адукацыі Беларусі
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Акушэры Беларусі
- Гінеколагі Беларусі
- Акушэры СССР
- Гінеколагі СССР