Людавіт Пасаўскі
| Людавіт | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Ljudevit Posavski | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Вайнамір | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
невядома |
||||||
| Смерць |
823 |
||||||
| Бацька | Вайнамір[d] | ||||||
Людавіт (забіты ў 823) — князь панонскіх харватаў (каля 810—823).
Галоўная крыніца інфармацыі пра Людавіта — Аналы каралеўства франкаў[1].
Людавіт, магчыма, сын свайго папярэдніка Вайнаміра[2], узначаліў барацьбу харватаў супраць франкаў. У 819 годзе ён разбіў войскі франкаў і пры падтрымцы славенцаў атрымаў перамогу над войскамі саюзніка франкаў — жупана далмацінскіх харватаў Борны. Паходы супраць Людавіта, прадпрынятыя франкамі ў 820 і 821 гадах, не мелі поспеху. Аднак у 822 годзе, калі ў Панонскую Харватыю было накіравана новае шматлікае войска франкаў, Людавіт быў вымушаны адступіць у Далмацыю, дзе ў наступным годзе быў забіты адным са сваякоў Борны.
Пераемнікам забітага князя ў Панонскай Харватыі стаў Уладзін, сын аднаго з папярэднікаў Людавіта — Сіліміра[2].
Зноскі
- ↑ Аналы каралеўства франкаў
- ↑ а б Croatian rulers Архівавана 3 сакавіка 2016.