Панонская Харватыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Княства Панонская Харватыя
Kneževina Panonska Hrvatska

княства
Flag of None.svg
каля 790 — каля 925


CoA of the Kingdom of Croatia.svg


Map of the Balkans in the 900s.png
Сталіца Сісак
Мова(ы) Сербахарвацкая мова
Князь

Панонская Харватыя (Panonska Hrvatska) — сярэдневяковае княства з VII па X стагоддзя, размешчанае ў нізіне прыкладна паміж рэкамі Драва і Сава ў сённяшняй Харватыі, але час ад часу таксама значна на поўдзень ад Савы. Яе сталіцай быў Сісак. Тэрмін «Панонская Харватыя» ўведзены гісторыкамі XIX стагоддзя, з часоў Людэвіта Пасаўскага глава дзяржавы насіў тытул «dux Pannoniae inferioris» (князь Ніжняй Паноніі).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Панонская Харватыя, 9 ст.

Пры рымскім імператары Дыяклетыяне (284—305), Панонія была падзелена на 4 правінцыі, адной з якіх была Панонская Савія (Савія), сталіцай якой была Сісцыя (Сісак), а паўночная мяжа праходзіла па рацэ Драва.

Славяне прыйшлі на тэрыторыю Савіі ў канцы шостага стагоддзя, пра што сведчаць шматлікія археалагічныя знаходкі. Паводле сачынення візантыйскага імператара Канстанціна VII Парфірароднага «Пра кіраванне імперыяй», падчас кіравання Іраклія I (610—640), харваты прыбылі ў Далмацыю, заснавалі там княства, і, неўзабаве, частка з іх пайшла на поўнач, заснаваўшы там іншае княства (Панонскую Харватыю).

У канцы VII стагоддзя ці ў VIII стагоддзі, Савія стала васалам Аварскага каганата. Пасля паражэння аварскай імперыі франкскімі войскамі, харвацкі князь Вайнамір быў прызначаны кіраўніком Савіі ў якасці васала франкскага маркграфа Фрыўлі. Савіі не ўдалося пакласці канец франкскаму панаванню падчас паўстання на чале з харвацкім князем Людэвітам Пасаўскім у пачатку IX стагоддзя.

У 827 годзе, балгары ўварваліся і заваявалі Савію і частку тэрыторыі на поўнач ад яе. У 829 годзе яны паставілі мясцовага князя Раціміра як новага кіраўніка Панонскай Харватыі, але франкі адстойвалі свае правы на гэтыя тэрыторыі, якія паводле іх меркавання, належалі (з 827) Карантаніі і такім чынам знаходзіліся пад уладай графа Радбада, які быў главой Аварскага і Карантанскага графстваў з 828 года.

У 838 годзе Радбад зрынуў Раціміра і падпарадкаваў Савію да Франкскай Карантаніі. Іншым вядомым кіраўніком Савіі быў Браслаў, які кіраваў у 880—898/900, як васал у Усходне-Франкскага каралеўства.

У X стагоддзі (каля 925), пры князі/каралі Таміславе I, Панонская Харватыя была аб'яднана з Прыморскай Харватыяй у Каралеўства Харватыя.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • The Times History of Europe, Times Books, London, 2002.
  • Петрит Имами, Срби и Албанци кроз векове, Београд, 2000.
  • Драган Брујић, Водич кроз свет Византије, Београд, 2004.