Лютэранская царква (Неапаль)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
лютэранская царква
Лютэранская царква Неапаля
La chiesa Luterana di Napoli
40°50′02″ пн. ш. 14°14′27″ у. д.HGЯO
Краіна  Італія
Горад Неапаль
Канфесія Евангелічна-Лютэранская Царква Італіі
Архітэктурны стыль неаготыка
Дата заснавання 1865
Будаўніцтва 18621865 гады
Статус дзеючая царква
Сайт lutero.org
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лютэранская царква Неапаля (італ. La chiesa Luterana di Napoli) — царкоўны будынак, які належыць лютэранскай абшчыне, якая ўваходзіць у Евангелісцка-Лютэранскую Царкву Італіі. Знаходзіцца па адрасе горад Неапаль, вуліца Карла Паэрыа (Carlo Poerio), дом 5.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Лютэранская абшчына пачала фарміравацца ў Неапалі ў XVIII стагоддзі з немцаў і швейцарцаў, які пастаянна жылі ў горадзе. Сярод іх найбольшую актыўнасць у арганізацыі кангрэгацыі праявіў швейцарскі банкір Мерыкофр. Аднак дазвол на будаўніцтва будынка быў атрыманы толькі пасля аб'яднання Італіі дзякуючы дапамозе Джузэпэ Гарыбальдзі. Новая царква была пабудавана ў стылі неаготыкі па праекце швейцарскага архітэктара Маукэ. Будаўніцтва вялося з 1862 па 1865 г.

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

Унутры будынка знаходзіцца купель, падораная графам Бернсторфам ў 1854 годзе.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]