Лявонцій Пятровіч Фурса
Выгляд
Лявонцій Пятровіч Фурса | |
---|---|
Пол | мужчынскі пол |
Нарадзіўся |
9 снежня 1934 |
Памёр | 3 лістапада 2020 (85 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
Лявонцій Пятровіч Фурса (9 снежня 1934, г. Свіслач — 3 лістапада 2020) — беларускі трэнер зборнай каманды Рэспублікі Беларусь па вольнай барацьбе, заслужаны трэнер БССР, майстар спорту СССР, Ганаровы грамадзянін горада Гродна.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1953 годзе скончыў сярэднюю школу і ў гэтым жа годзе паступіў у Беларускі інстытут фізічнай культуры .
Усю сваю працоўную дзейнасць прысвяціў падрыхтоўцы спартсменаў. Сярод яго выхаванцаў 5 заслужаных трэнераў БССР, больш за 100 майстроў спорту па вольнай барацьбе, 2 удзельніка Алімпійскіх гульняў[1].
Штогод у горадзе Гродна праводзіцца Міжнародны турнір па вольнай барацьбе на прызы Ганаровага грамадзяніна горада — Л. П. Фурсы.
Зноскі
- ↑ Турнір па вольнай барацьбе на прызы Лявонція Пятровіча Фурсы Архівавана 7 студзеня 2022.