Лясныя пажары ў Аўстраліі (2019—2020)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Лясныя пажары ў Аўстраліі 2019—2020 — масавыя пажары ў лясах Аўстраліі, у асноўным на паўднёвым усходзе краіны. Маштаб пажараў значна перавышае сярэдні падчас штогадовага сезона засухі, якая працягваецца са снежня па сакавік, у летні час у Аўстраліі. Пажары працягваюцца ад жніўня 2019 года. Па стане на 5 студзеня 2020 года ў выніку пажараў згарэла каля 6,3 мільёна гектараў лясоў (63 000 квадратных кіламетраў), агнём знішчана больш за 2500 будынкаў (у тым ліку больш за 1300 жылых дамоў) і загінула 25 чалавек[1][2][3][4][5][6]. Лічыцца, што пажары сезону 2019—2020 гадоў сталі самымі моцнымі за ўсю гісторыю назіранняў[7]. У снежні 2019 года ўрад Новага Паўднёвага Уэльса абвясціў надзвычайнае становішча ў штаце ў сувязі з рэкорднай тэмпературай, працяглай засухай і мноствам пажараў, якія бушуюць у рэгіёне[8][9]. Па падліках, амаль тры мільярды жывёл пацярпелі ад бягучых пажараў[10][11].

Галоўнымі прычынамі пажару сталі рэкордныя спякота і засухі, частыя ўдары маланак падчас навальніц у рэгіёне, станоўчы дыполь Індыйскага акіяна(укр.) бел., ненаўмысныя і наўмысныя падпалы, а таксама іншыя. Ад верасня 2019 года ад больш за 100 пажараў пакутуюць вялікія тэрыторыі штата Новы Паўднёвы Уэльс, у прыватнасці рэгіёны Паўночнае ўзбярэжжа Новага Паўднёвага Уэльса(англ.) бел., Сярэдняе Паўночнае Узбярэжжа(англ.) бел., рэгіён Хантэр(англ.) бел., горад Хаўкесбары(англ.) бел., Валандылі(англ.) бел., крайні захад горада Сіднэй, Блакітныя горы, Ілавара(англ.) бел., Паўднёвае ўзбярэжжа(англ.) бел. і іншыя.

Маштаб і інтэнсіўнасць пажараў узмацнілі дыскусію аб змяненні клімату. Хоць шэраг фактараў уплывае на такія з’явы, як пажары, навукоўцы адзначаюць, што дыскусія пра глабальнае пацяпленне ў кантэксце Аўстраліі цалкам апраўданая[12].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]