Лёвенская ратуша
Выгляд

Лёвенская ратуша (нідэрл.: Stadhuis van Leuven) — ратуша Лёвена, адна з галоўных славутасцяў горада.
Пабудавана ў 1440-я-1460-я гады ў стылі брабанцкай позняй готыкі побач царквы Святога Пятра. Фасад ратушы багата аформлены архітэктурнымі ўпрыгожваннямі, статуямі. На кранштэйнах выразаны Біблейскія сцэны.
У XIX стагоддзі ратуша адрэстаўравана, але ў XX стагоддзі сусветныя войны нанеслі будынка шкоду. Калі падчас Першай сусветнай вайны разбурэнні былі параўнальна невялікія, то пасля Другой сусветнай рамонтныя работы працягваліся да 1983 года.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лёвенская ратуша- 550 гадоў Лёвенскай ратушы Архівавана 27 мая 2007.