Лёвен
Горад
Лёвен
Leuven
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Лёвен, таксама Лувен[2] (нідэрл.: Leuven, [ˈløːvə(n)]; фр.: Louvain ням.: Löwen, валон.: Lovin) — адзін з універсітэцкіх цэнтраў Бельгіі, галоўны горад правінцыі Фламандскі Брабант. Лёвен стаіць на рацэ Дэйле.
Упершыню горад згадваецца ў Фульдскіх аналах у сувязі з тым, што побач з ім у верасні 891 года франкі разбілі вікінгаў.
У Лёвене знаходзіцца самы стары ўніверсітэт Бельгіі, заснаваны ў 1425 і, з-за канфлікту паміж фламандцамі і валонамі, падзелены ў 1968 г. на фламандскае (Katholieke Universiteit Leuven) і валонскае крыло (l’Université catholique de Louvain). Першае засталося ў Лёвене, а другое перанесена ў Лувен-ля-Нёў (Louvain-la-Neuve — Новы Лувен), горад, створаны спецыяльна з гэтай нагоды ў Валонскім Брабанце.
У Лёвене таксама размешчаны штаб-кватэра бельгійска-бразільскай броварнай кампаніі InBev і бровар Stella Artois.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Жуль дэ Сверт (1843—1891) — бельгійскі віяланчэліст, кампазітар і музычны педагог.
Зноскі
- ↑ а б https://it-ch.topographic-map.com/map-cf8fcz/Lovanio/?zoom=19¢er=50.87865%2C4.70144&popup=50.87872%2C4.70137
- ↑ Напісанне Лёвен і Лувен у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.9., Мн., 1999, С.227.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лёвен