Лёнавыя
| Лёнавыя | ||||||||||||||
| Linum pubescens | ||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||
|
Linaceae DC. ex Perleb (1818), nom. cons. | ||||||||||||||
| Тыпавы род | ||||||||||||||
| Роды | ||||||||||||||
| ||||||||||||||
Лёнавыя[1] (Linaceae) — сямейства кветкавых раслін парадку Вербакветныя (Malpighiales). Сямейства змяшчае больш за 500 відаў, распаўсюджаных у трапічных, субтрапічных і ўмераных зонах абодвух паўшар’яў. Самы вядомы від — Linum usitatissimum, важная прамысловая, тэкстыльная расліна.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Гэта травы, кусты ці дрэвы з чарговым, радзей супратыўным, простым лісцем. Многія прадстаўнікі сямейства з’яўляюцца драўнянымі ліянамі, якія чапляюцца з дапамогай кручкападобных калючак. Кветкі правільныя, пяцічленныя, песцікава-тычынкавыя. Яны сабраны ў верхавінныя або пазухавыя суквецці, радзей адзінкавыя. Тычынак дзесяць, пры аснаванні зрастаюцца. Гінецэй сінкарпный з 5 пладалісткоў. Плод — маланасенная каробачка або касцянка. Насенне без эндасперму.
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Падсямейства Linoideae
Падсямейства Hugonioideae
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 146. — 160 с. — 2 350 экз.