Перайсці да зместу

Лідзія Андрэеўна Навумава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лідзія Андрэеўна Навумава
Род дзейнасці аграном, старшыня калгаса
Дата нараджэння 4 красавіка 1933(1933-04-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 снежня 2022(2022-12-05) (89 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Лідзія Андрэеўна Навумава (4 красавіка 1933, Новая Беліца, Гомельскі раён — 5 снежня 2022, Талачын, Віцебская вобласць) — беларуская партыйная і гаспадарчая дзяячка, Герой Сацыялістычнай Працы (1971).

Нарадзілася 4 красавіка 1933 года ў Новай Беліцы.

Працавала аграномам у калгасе «XVIII партз’езд».

У 1957 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію.

У 1962 годзе ўзначаліла калгас «Перамога» (з 1977 года — калгас «Імя Леніна») Талачынскага раёна. У яе калгасе пасяўныя плошчы павялічыліся да 3,5 тысячы гектараў. У канцы 1970-х гадоў у гаспадарцы атрымлівалі звыш 40 цэнтнераў збожжавых з гектара, жывёлаводы здавалі па 1,5 тысячы тон свініны за год.

Двойчы абіралася ў Цэнтральны камітэт Камуністычнай партыі Беларусі, 15 гадоў уваходзіла ў склад Саюзнага савета калгасаў, з’яўлялася членам райкама партыі, старшынёй раённага савета жанчын[1]. Прымала ўдзел у Трэцім і Чацвёртым Усесаюзных з’ездах калгаснікаў.

Памерла 5 снежня 2022 года ў Талачыне.[1]. Пахавана ў в. Копці Віцебскага раёна.

Ордэны Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, шматлікія медалямі, з’яўляецца Ганаровай грамадзянкай Талачынскага раёна.

Зноскі

  1. а б Скончалась Герой Социалистического Труда, Почетный гражданин Толочинского района Лидия Андреевна Наумова(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 снежня 2022. Праверана 9 снежня 2022.