Лідзія Пятроўна Афанасьева

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лідзія Пятроўна Афанасьева
Дата нараджэння 24 жніўня 1925(1925-08-24) (98 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»

Лідзія Пятроўна Афанасьева (24 жніўня 1925, пас. Аляксееўка, Варонежская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1950 годзе Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працавала ў Віцебскім абласным філіяле Белдзяржпраекта, з 1953 па 1980 г. — архітэктарам, галоўным архітэктарам праектаў у Белпрампраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1959 года. Пражывала ў г. Мінск.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): жылыя дамы па вул. Кірава ў Віцебску (1952), заводы сілавых паўправадніковых вентыляў у Маладзечне (1973), злічальных машын у Брэсце (1975), корпус друкарні Выдавецтва ЦК КПБ (1972), аўтобусны парк № 5 (1978), рэканструкцыя аўтазавода (1980) у Мінску.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» (1976).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]