Перайсці да зместу

Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт будаўніцтва і архітэктуры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт будаўніцтва і архітэктуры
(КНУБА)
Міжнародная назва Kyiv National University of Construction and Architecture
Заснаваны 1930
Рэктар Пётр Мусіевіч Кулікоў
Студэнты 10,5 тысяч
Дактары 66
Прафесары 86
Краіна
Размяшчэнне Украіна Кіеў, Украіна
Юрыдычны адрас Украіна, 03680, г. Кіеў, Паветрафлоцкі праспект, 31
Узнагароды Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Сайт knuba.edu.ua
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт будаўніцтва і архітэктуры (укр.: Київський національний університет будівництва і архітектури (КНУБА)) — універсітэт у Кіеве, Украіна. З’яўляецца вядучае вышэйшай навучальнай установай ва Украіне па падрыхтоўцы спецыялістаў для архітэктурна-будаўнічай галіны.

Заснаваны ў 1930 годзе на базе аддзялення фабрычна-завадскога і камунальнага будаўніцтва Кіеўскага політэхнічнага інстытута і архітэктурнага факультэта Кіеўскага мастацкага інстытута як Кіеўскі будаўнічы інстытут. Спачатку размяшчаўся на вуліцы В. Чкалава, затым — на вуліцы Пірагова, пазней размяшчаўся ў будынку, пабудаваным у стылі класіцызму, па адрасе: праспект Перамогі, 10 (тады бульвар Шаўчэнкі).

У 1939 годзе перайшоў у падпарадкаванне народнага Камісарыята па будаўніцтве і атрымаў назву Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут (КІБІ).

У 1963 годзе інстытут пераехаў у новы будынак (галоўны корпус) па Паветрафлоцкім праспекце № 31, пабудаваны па праекце архітэктараў В. І. Гопкалы[ru], Л. Б. Катка[ru] і М. Р. Ліберберга. У комплексе будынкаў паваеннай пабудовы 1949 года па вул. Асветы[ru] № 5 размясціліся геадэзічны корпус, інтэрнат і прафілакторый.

У 1965—1966 гадах за будынкам галоўнага корпуса, па вул. Асветы № 3, пабудаваны спартыўны комплекс, які складаецца са стадыёна і 3-павярховага корпуса са спартыўнымі заламі і плавальным басейнам (архітэктары М. А. Гусеў, Л. Б. Каток, М. Р. Ліберберг). У 1966 годзе пачала функцыянаваць актавая зала.

23 сакавіка 1976 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга за дасягнутыя поспехі ў падрыхтоўцы спецыялістаў для народнай гаспадаркі і выкананні навуковых даследаванняў у дзявятай пяцігодцы. У сувязі з гэтым у холе галоўнага корпуса была ўстаноўлена гранітная пліта. 31 сакавіка 1976 года быў выдадзены ўказ, паводле якога інстытут стаў называцца Кіеўскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга інжынерна-будаўнічы інстытут[2].

У 1978 годзе з боку вул. Асветы да галоўнага корпуса быў прыбудаваны 4-павярховы корпус з аўдыторыямі і кабінетамі, злучаны пазней з будынкам інфармацыйна-вылічальнага цэнтра і 9-павярховым лабараторным корпусам.

У 1982 годзе з боку вул. І. Кліменкі № 2 пабудаваны будынак для архітэктурнага факультэта (архітэктары Л. І. Філенка[ru], М. Ш. Гершэнзон[ru], У. Л. Каробка). Сіламі студэнтаў на працягу 1982—1983 гадоў завяршаліся будаўніча-аддзелачныя работы архітэктурнага корпуса. У 1985 годзе перад галоўным корпусам інстытута па ўласным праекце і ўласнымі сіламі быў пабудаваны манумент Перамогі, прысвечаны супрацоўнікам інстытута, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне.

З чэрвеня па жнівень 1986 года студэнты інстытута прыцягваліся да праектавання і будаўніцтва пасёлка ў раёне с. Здвыжыўка для сем’яў, эвакуіраваных з Чарнобыльскай зоны. Зборны будатрад КІБІ працаваў пад лозунгам: «Самі праектуем — самі будуем!»

З восені 1989 года студэнты праводзілі акцыю «Байкот Ваеннай кафедры», размешчанай па вул. І. Кліменкі[uk] № 6/4, якая праходзіла ў шматлікіх ВНУ СССР. Амаль усе патрабаванні байкатоўцаў былі выкананы.

З 2 па 17 кастрычніка 1990 года студэнты прымалі актыўны ўдзел ва ўсеўкраінскай забастоўцы «Рэвалюцыя на граніце» на сталічнай плошчы Кастрычніцкай рэвалюцыі.

У жніўні 1993 года інстытут быў перайменавны ва Украінскі дзяржаўны ўніверсітэт будаўніцтва і архітэктуры (УДУБА). Праз два тыдні, да пачатку навучальнага года — у Кіеўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт будаўніцтва і архітэктуры (КДТУБА).

26 лютага 1999 года Указам Прэзідэнта Украіны Л. Кучмы ўніверсітэту быў нададзены статус нацыянальнага з перйменаваннем у Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт будаўніцтва і архітэктуры (КНУБА).

У 2011 годзе за кошт будаўніцтва на тэрыторыі інстытута 16-га жылога будынка па вул. Асветы № 3А, быў адрамантаваны стадыён з трыбунамі.

Са сцен універсітэта выйшлі 2 Героі Савецкага Саюза[3][4], Герой Сацыялістычнай Працы, больш за 70 лаўрэатаў Ленінскай і Дзяржаўнай прэмій СССР, Дзяржаўнай прэміі УССР, прэміі імя Т. Шаўчэнкі, заслужаных дзеячаў навукі, лаўрэатаў міжнароднай прэміі імя Гулака-Арцямоўскага, 7 майстроў спорту міжнароднага класа, 36 майстроў спорту, звыш 500 кандыдатаў у майстры спорту[5].

За гады свайго існавання ўніверсітэт падрыхтаваў звыш 40 тысяч інжынераў і архітэктараў, у тым ліку каля паўтары тысяч спецыялістаў для 70 краін свету.

У 2015 годзе з боку вул. Праабражэнскай (былой вул. Івана Кліменкі) адкрыты помнік «Герою Нябеснай Сотні» — Аляксандру Пляханаву, выпускніку архітэктурнага факультэта КНУБА, які загінуў 18 лютага 2014 года ў час узброенага супрацьстаяння на Майдане Незалежнасці.

  • Галоўны корпус
  • Левае крыло
  • Правае крыло
  • Прыбудова
  • Лабараторны корпус
  • Корпус «Архітэктурнага факультэта»
  • Спартыўны корпус
  • Бібліятэка
  • Корпус «Ваеннай кафедры»
  • Геадэзічны корпус

Факультэты і спецыяльнасці

[правіць | правіць зыходнік]

Будаўнічы факультэт:

  • Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва
  • Горадабудаўніцтва і гарадская гаспадарка
  • Аўтамабільныя дарогі і аэрадромы
  • Менеджмент арганізацый
  • Эканоміка прадпрыемства
  • Улік і аўдыт

Архітэктурны факультэт:

  • Архітэктура будынкаў і збудаванняў
  • Горадабудаўніцтва
  • Дызайн (архітэктурнага асяроддзя)
  • Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва

Будаўніча-тэхналагічны факультэт:

  • Тэхналогія будаўнічых канструкцый, вырабаў і матэрыялаў
  • Таваразнаўства і камерцыйная дзейнасць
  • Хімічныя тэхналогіі і інжынерыя

Факультэт аўтаматызацыі і інфармацыйных тэхналогій:

  • Камп’ютарныя навукі
  • Камп’ютарная інжынерыя
  • Інжынерная механіка
  • Машыннае будаўніцтва
  • Прыкладная механіка (інжынерная лагістыка)
  • Аўтаматызацыя і камп’ютарна-інтэграваныя тэхналогіі
  • Бяспека інфармацыйных і камунікацыйных сістэм
  • Электрамеханіка
  • Прафесійнае навучанне. Вытворчасць, эксплуатацыя і рамонт пад’ёмна-транспартных, будаўнічых, дарожных, меліярацыйных машын і абсталявання
  • Прафесійнае навучанне. Камп’ютарныя тэхналогіі ў кіраванні і навучанні

Факультэт геаінфармацыйных сістэм і тэхналогій кіравання тэрыторыямі:

  • Геаінфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі
  • Ацэнка зямлі і нерухомасці
  • Землеўпарадкаванне і кадастр
  • Касмічны маніторынг зямлі
  • Геадэзія
  • Турызм

Санітарна-тэхнічны факультэт (факультэт інжынерных сістэм і экалогіі з 1.09.2014):

  • Цеплагазазабеспячэнне і вентыляцыя
  • Водазабеспячэнне і водаадвядзенне
  • Экалогія і ахова навакольнага асяроддзя
  • Цеплаэнергетыка
  • Гідратэхнічнае будаўніцтва
Дырэктары
Рэктары

Зноскі

  1. Directory of Open Access Journals — 2003.
  2. Літопис вищих навчальних закладів. Випускники КНУБА (КІБІ), Київ, 2006. Інститут біографічних досліджень. Українське наукове товариство геральдики. 416 стр.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2012. Праверана 29 мая 2020.
  3. «Who is who» Выпускнікі КІБІ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 верасня 2017. Праверана 29 мая 2020.
  4. «Who is who» Выпускнікі КІБІ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2017. Праверана 29 мая 2020.
  5. Афіцыйны сайт КНУБА Архівавана 18 чэрвеня 2012.
  6. Рэктару шукаюць замену
  7. Рэктар (укр.)(недаступная спасылка). Аф. сайт КНУБА. Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2021. Праверана 11 кастрычніка 2017.
  • Шулькевич М. М., Дмитренко Т. Д. «Киев: Архитектурно-исторический очерк». — 6-е изд., переработанное и дополненное — К.: Будівельник, 1982, стр. 215—217.
  • Энциклопедический справочник «Киев» (на русском языке), изд. 3-е под редакцией Кудрицкого А. В., Киев, 1986. Главная редакция Украинской Советской Энциклопедии.