Лізавета Рыгораўна Дзяменцьева
Лізавета Рыгораўна Дзяменцьева | |
---|---|
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | веславанне на байдарках і каноэ |
Нарадзілася |
15 лістапада 1928 |
Памерла |
27 ліпеня 2022[1] (93 гады) |
Грамадзянства |
Лізавета Рыгораўна Дзяменцьева (Кіслава) (15 лістапада 1928, в. Васільева, Палеская вобласць, БССР — 27 ліпеня 2022, Санкт-Пецярбург) — савецкая спартсменка (веславанне на байдарках), алімпійская чэмпіёнка 1956 года, чэмпіёнка свету. Заслужаны майстар спорту СССР (1957).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася 15 лістапада 1928 года ў вёсцы Васільева Палескай вобласці.
У 1943 годзе пераехала ў Кастраму з Ржэва. Пасля пераезду пачала сур’ёзна займацца лыжным спортам і народным веславаннем, затым працягнула заняткі веславаннем у Ленінградзе. У 1952 годзе яна засяродзілася на выступах на байдарках. Трэнер — Н. В. Смірнова.
У 1959 годзе скончыла Інстытут фізкультуры імя Лесгафта, працавала трэнерам; з 1968 года да выхаду на пенсію выкладала ў Ленінградскім індустрыяльным тэхнікуме будаўнічых матэрыялаў і дэталяў.
Памерла 27 ліпеня 2022 года ў Санкт-Пецярбургу.
Зноскі
- Нарадзіліся 15 лістапада
- Нарадзіліся ў 1928 годзе
- Нарадзіліся ў СССР
- Памерлі 27 ліпеня
- Памерлі ў 2022 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Гомельскай вобласці
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Заслужаныя майстры спорту СССР
- Весляры на байдарках і каноэ СССР
- Алімпійскія чэмпіёны па веславанні на байдарках і каноэ
- Алімпійскія чэмпіёны ад СССР
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1956 года
- Весляры на байдарках і каноэ на летніх Алімпійскіх гульнях 1956 года
- Чэмпіёны свету па веславанні на байдарках і каноэ