Палеская вобласць

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Палеская вобласць
Краіна
Уваходзіць у Беларускую ССР
Адміністрацыйны цэнтр Горад Мазыр
Дата ўтварэння 15 студзеня 1938
Дата скасавання 8 студзеня 1954
Афіцыйная мова беларуская, руская
Насельніцтва (1939) 672 4 тыс, чел
Плошча 26 тыс. км²
Палеская вобласць на карце

Палеская вобласць — адміністрацыйная адзінка ў складзе БССР, якая ўключала тэрыторыю ўсходняга Палесся. Адміністрацыйны цэнтр — горад Мазыр. Тэрыторыя на 1939 год — каля 26 тыс. км², насельніцтва — каля 670 тыс. чалавек.

Была створана 15 студзеня 1938 года ў складзе 15 раёнаў. У 1939 г. утвораны Акцябрскі і Калінкавіцкі раёны.

На 1 студзеня 1941 году ў складзе вобласці 17 раёнаў:

20 верасня 1944 года частка тэрыторыі (Акцябрскі і Глускі раёны) перададзеная ва ўтвораную Бабруйскую вобласць. 8 студзеня 1954 года ў ходзе ўзбуйнення абласцей была ліквідавана і цалкам увайшла ў Гомельскую вобласць.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]