Ліканкабур

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вулкан Ліканкабур
ісп.: Licancabur
Вулкан Ліканкабур
Каардынаты: 22°50′01″ пд. ш. 67°52′58″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне Flag of Chile.svg Чылі/Flag of Bolivia.svg Балівія
Горная сістэма Анды
Апошняе вывяржэнне Невядолма
Вышыня вяршыні 5,920 м

Ліканкабур (ісп.: Licancabur) — стратавулкан на мяжы Чылі і Балівіі (пераважна ў Чылі ). Суседнічае з вулканам Хурыкес і возерам Лагуна-Вердэ. Вулкан мае форму даволі правільнага конуса вышынёй 5916 м над узроўнем мора. На вяршыні знаходзіцца 400-метровы кратар з невялікім (каля 90×70 м) возерам. Тэмпература вады ў ім - 6 ° C. Гэта адно з самых высокіх азёр Зямлі. Хоць яно знаходзіцца ў самай сухой пустыні планеты, Атакама, яно існуе ўжо не менш за 500 гадоў. У ім выяўленыя экстрэмафільныя арганізмы. Руіны збудаванняў інкаў, размешчаныя на вяршыні, сведчаць пра адсутнасць буйных вывяржэнняў за апошнія 500-1000 гадоў. Папулярны турыстычны аб'ект.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Ліканкабур