Лімфатычны філярыятоз
Лімфатычны філярыятоз | |
---|---|
| |
МКХ-10 | B74. |
МКБ-10-КМ | B74.0, B74.1 і B74.2 |
МКХ-9 | 125.0-125.9 |
МКБ-9-КМ | 374.83[1] |
DiseasesDB | 4824 |
eMedicine | derm/888 |
MeSH | D005368 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лімфатычны філярыятоз, таксама вядомы як элефантыяз, выклікаецца паразітычнымі чарвямі тыпу Filarioidea. Многія выпадкі захворвання праходзяць бессімптомна. Аднак некаторыя выклікаюць моцнае распуханне рук, ног ці геніталіяў. Таксама могуць назірацца патаўшчэнне скуры і з’яўленне болю. Змяненні ў целе могуць выклікаць сацыяльныя і эканамічныя праблемы ў хворага.[2]
Крыніцы і дыягностыка
[правіць | правіць зыходнік]Чэрві распаўсюджваюцца праз укусы інфікаваных маскітаў. Заражэнне звычайна адбываецца ў дзіцячым узросце. Існуе тры тыпы чарвей, якія выклікаюць хваробу: Wuchereria bancrofti, Brugia malayi і Brugia timori. Wuchereria bancrofti — самы распаўсюджаны від. Чэрві пашкоджваюць лімфатычную сістэму.[2] Дыягностыка праводзіцца па знешнім выглядзе, з дапамогай мікраскопа, у крыві, забранай увечары. Кроў павінна мець форму густога мазку і правярацца з дапамогай метаду афарбоўкі па Гімзе. Таксама можа прымяняцца праверка крыві на антыцелы супраць хваробы.[3]
Прафілактыка і лячэнне
[правіць | правіць зыходнік]Прафілактыка праводзіцца лячэннем цэлых груп, у якіх хвароба існуе на працягу года з мэтай поўнага знішчэння захворвання. Працэс займае прыблізна шэсць гадоў. Прымяняюцца наступныя медыкаменты: альбендазол з івермектынам ці альбендазол з дыэтылкарбамазінам. Лекі не забіваюць дарослых чарвей, а папярэджваюць далейшае распаўсюджванне хваробы, пакуль чэрві не памруць з-за натуральных прычын. Таксама рэкамендавана прыкладаць высілкі па папярэджанні ўкусаў маскітаў, у тым ліку зніжэнне колькасці маскітаў і выкарыстанне сетак для ложку.[2]
Эпідэміялогія
[правіць | правіць зыходнік]Больш за 120 мільёнаў чалавек інфікаваныя лімфатычным філярыятозам. Прыблізна 1,4 млрд. чалавек знаходзяцца ў групе рызыкі ў 73 краінах. Хвароба найбольш распаўсюджаная ў Афрыцы і Азіі. Захворванне штогод цягне эканамічныя страты ў некалькі мільярдаў долараў ЗША.[2]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 4 жніўня 2018.
- ↑ а б в г Lymphatic filariasis Fact sheet N°102 . World Health Organization (1 сакавіка 2014). Праверана 20 March 2014.
- ↑ Parasites - Lymphatic Filariasis Diagnosis . CDC (14 чэрвеня 2013). Праверана 21 March 2014.