Перайсці да зместу

Ліпнікі (курганны могільнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ліпнікі — курганны могільнік перыяду ранняга Сярэднявечча каля вёскі Ліпнікі Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці.

Уяўляе сабой 16 насыпаў дыяметрам 6—12 м, вышынёй 0,8—2 м. Насыпы здзірванелі, каля іх асноў прасочаны раўкі. Могільнік складаецца з дзвюх груп: у першай 14 паўсферычных насыпаў, у другой, якая знаходзіцца за 0,1 км на паўднёвы усход ад першай, 2 насыпы. Курганы часткова пашкоджаны скарбашукальнікамі.

Курганны могільнік каля в. Ліпнікі выявіла і абследавала ў 1981 годзе Н. М. Дубіцкая. Сведкі атрыманы ад мясцовага насельніцтва, сярод якога курганы вядомы як «Шведскія могілкі». Раскопкі не праводзіліся[1].

Зноскі

  1. Курганны могільнік перыяду сярэднявечча, в. Ліпнікі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2022. Праверана 13 ліпеня 2021.