Ліпск (археалагічны помнік, Ляхавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ліпск — археалагічны помнік — стаянка фінальнага палеаліту і ранняга мезаліту за 2 км на поўдзень ад в. Ліпск Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці, на краі нізкай правабярэжнай тэрасы р. Шчара. Выявіў у 1986 годзе М. М. Чарняўскі.

Даўжыня 500 м, шырыня каля 100 м. Знойдзены масіўны крамянёвы інвентар: высокія канцавыя скрабкі, рэтушныя разцы, рэжучыя прылады, аднапляцовачныя нуклеусы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Чарняўскі, М. М. Ліпск / М. М. Чарняўскі // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 19. — ISBN 978-985-11-0354-2.