Ліст прыпаведны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ліст прыпаведны — адмысловы дакумент (дамова, патэнт) караля або гаспадара службовай асобе — ротмістру, у Польшчы і Вялікім Княстве Літоўскім на вярбоўку атрада — роты, у XV—XVIII ст.

Лісты прыпаведныя даваліся ротмістрам пры іх паступленні на службу, у іх каралём або гаспадаром вызначаліся яе ўмовы — плата за камбатанта (жаўнера), залежна ад характару ўзбраення, сумы і тэрміны выплат і г.д. Найстарэйшы вядомы цяпер ліст прыпаведны датаваны 1514 годам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бохан Ю. Арганізацыя найманых аддзелаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVI стст. // Спадчына № 4, 2002. — С. 80-90.