Перайсці да зместу

Рота

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Абазначэнне роты NATO

Ро́та[1] (ад ням.: Rotte — натоўп, атрад) — асноўнае тактычнае падраздзяленне ва ўзброеных сілах большасці дзяржаў. Уваходзяць у склад батальёнаў (палкоў) або з’яўляюцца асобнымі. Складаецца са ўзводаў розных відаў.

Роты з’явіліся ў найміцкіх войсках Заходняй і Цэнтральнай Еўропы ў канцы XIV — пачатку XV стагоддзя і на працягу пэўнага часу былі для гэтых войскаў характэрнымі, адпавядаючы тагачасным палкам.

У залежнасці ад прызначэння роты бываюць: стралковыя (мотастралковыя), пяхотныя (мотапяхотныя), танкавыя, мінамётныя, радыётэхнічныя, інжынерна-сапёрныя, аўтамабільныя, марской пяхоты, аховы, штабныя і іншыя[2].

  1. БелЭн 2001.
  2. Рота // Военная энциклопедия / Под ред. П. В. Грачёв. — М.: Воениздат, 2003. — С. 282—283. — 735 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-203-001874-X
  • Военный энциклопедический словарь / Пред. Гл. ред. комиссии Н. В. Огарков. — М.: Воениздат, 1983. — 863 с. (руск.). — С. 640.
  • Рота // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 410. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).