Лісцевы вяртун

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Лісцевы вяртун
Recurvaria nanella.JPG
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Recurvaria nanella

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  572888
EOL  931830

Лісцевы вяртун (Recurvaria nanella) — від молі сямейства Gelechiidae. Шкоднік сельскай гаспадаркі, пашкоджвае ўсе пладовыя культуры, рабіну (Sorbus), кізільнік (Cotoneaster) і іншыя.

Біялагічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Вельмі дробны матылёк з сямейства Gelechiidae, размах крылаў 9-11 міліметраў. Пярэднія крылы шэрыя, з чорнымі лініямі, белаватай папярочнай паласой і цёмна-шэрай асновай. Вусень верацянападобны, чырвона-аранжавы, а перад акукліваннем аліўкава-зялёны, з чорнай галавой, даўжыня 5-6 міліметраў. Кукалка карычневая, у белым кокане, даўжыня 5 міліметраў. Жоўтае яйка, прадаўгаватае, даўжыня яго 0,4 міліметра, шырыня 0,3 міліметра.

Экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Зімуюць вусені ў павуцінных коканах у расколінах кары. Вясной выгрызаюць пупышкі, пазней пашкоджваюць кветкі і лісце, сцягваючы іх павуціннем ушматкі. Пасля цвіцення вусені пашкоджваюць маладыя парасткі, угрызаюцца ў парасткі каля пупышак і праточваюць у іх хады. Ператвараюцца ў кукалку ўнутры пашкоджанага лісця або пад лускавінкамі кары. Праз 14 дзён з кукалак выходзяць матылькі, якія лётаюць у чэрвені — пачатку ліпеня. Яны адкладаюць яйкі на ніжні бок ліста па адным. Адна самка адкладае да 150 яек. Праз некалькі дзён з яек выходзяць вусені, якія ўгрызаюцца ў лісце сілкуючыся яго мякаццю, выгрызаюць кароткія разгалінаваныя міны, у якіх жывуць да восені.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]