Літаратурны музей Кузьмы Чорнага

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Літаратурны музей Кузьмы Чорнага
Цімкавічы. Музей Кузьмы Чорнага
Профіль літаратурна-мемарыяльны
Заснаваны 1993
Падпарадкаванасць Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
Месцазнаходжанне в. Цімкавічы Капыльскага раёна Мінскай вобласці
Тэлефон (8-01719) 4-34-26
Адкрыты 9:00 - 17:30 (серада-нядзеля)
Білет школьнікі – 0,75 руб. студэнты – 0,75 руб. дарослы – 1,50 руб.

Літаратурны музей Кузьмы Чорнага - мемарыяльны музей, прысвечаны беларускаму пісьменніку Кузьме Чорнаму. Пісьменнік правёў у Цімкавічах дзіцячыя і юнацкія гады, атрымаў сярэднюю адукацыю, а затым сам выкладаў у Цімкавіцкай школе. Нават будучы вядомым пісьменнікам, Кузьма Чорны часта вяртаўся ў Цімкавічы, каб набрацца натхнення для сваіх твораў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Памятная дошка на сцяне музея

Літаратурны музей Кузьмы Чорнага быў створаны на базе школьнага музея вёскі Цімкавічы, які функцыянаваў з 1962 года. Школьны музей паводле загаду Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 15.01.1993 быў пераўтвораны ў філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Адкрыты для наведвальнікаў у 1994 годзе.

Фонды[правіць | правіць зыходнік]

У музеі Кузьмы Чорнага захоўваюцца асабістыя рэчы пісьменніка (паліто, самавар), абрус, вытканы яго маці Гліцэрыяй Міхайлаўнай, рукапісы, пераклады, дакументы з сямейнага архіва, сямейныя фотаздымкі, афішы спектакляў, газеты, прыжыццёвыя выданні і ўнікальны запіс голасу Кузьмы Чорнага.

Экспазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

Інтэр'ер музея. Ткацкі станок

Сучасная экспазіцыя была адкрыта ў снежні 2014 года ў чатырох залах (агульная выставачная плошча – 127,1 кв.м.). У ёй адлюстраваны асноўныя вехі біяграфіі Кузьмы Чорнага: дзіцячыя гады пісьменніка, ранні перыяд творчасці ў 1920-30-я гг., перыяд Вялікай Айчыннай вайны, значэнне спадчыны пісьменніка для беларускай культуры. У аснову візуальнага афармлення пакладзены малюнкі ўласна Кузьмы Чорнага, а цытатамі паслужылі вытрымкі з яго асабістага дзённіка. Экспануюцца прадметы побыту 1-й паловы 20 стагоддзя, асабістыя дакументы, фотаздымкі, прыжыццёвыя выданні пісьменніка, а таксама ілюстрацыі беларускіх мастакоў па матывах творчасці Кузьмы Чорнага.

Мерапрыемствы[правіць | правіць зыходнік]

У музеі праводзяцца разнастайныя мерапрыемствы: вечары ўспамінаў, літаратурна-музычныя імпрэзы, творчыя сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі. Асаблівае месца ў дзейнасці музея займае праца са школьнікамі, для іх праводзяцца музейна-педагагічныя заняткі па тэмах: “Музей і дзеці”, “Ганарыся сваім земляком”, “Наша спадчына”. З 1998 года для вучняў сярэдніх і старэйшых класаў працуе студыя аматараў тэатра “Іскрынка”, а з 2003 года для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў праводзяцца прадстаўленні тэатра фланелеграфіі “Скарбонка прыгажосці”.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Старонка філіяла на сайце Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры