Аграгарадок Цімкавічы

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Цімкавічы)
Перайсці да: рух, знайсці
Аграгарадок
Цімкавічы
Тимковичи переезд.JPG
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
1 299 чалавек (2008)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1719
Аўтамабільны код
5
Аграгарадок Цімкавічы (Беларусь)
Аграгарадок Цімкавічы
Аграгарадок Цімкавічы (Мінская вобласць)
Аграгарадок Цімкавічы

Ці́мкавічы[1] (трансліт.: Cimkavičy, руск.: Тимковичи) — аграгарадок у Капыльскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Мажа. Адміністрацыйны цэнтр Цімкавіцкага сельсавета. Насельніцтва 1299 чал. (2008). Чыгуначная станцыя.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы пісьмовы ўспамін пра Цімкавічы змяшчаецца ў грамаце вялікага князя Аляксандра і датуецца 1499. У ёй паведамлялася пра далучэнне паселішча да Капыльскага ўладання Алелькавічаў. У гэты час у цэнтры мястэчка размяшчалася гандлёвая плошча, ад якой разыходзіліся 4 вуліцы (Капыльская, Слуцкая, Даўглянская); мелася 4 кварталы. На плошчы стаялі гандлёвыя рады. Над паселішчам дамінавала грэка-каталіцкая царква Святога Ільі, непадалёк — сінагога, заезны дом, карчма.

У 1502 Цімкавічы пацярпелі ад набегу татараў. 3 1585 мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Хадкевічаў. Паводле інвентара 1622, існавалі мястэчка і маёнтак Цімкавічы. Сядзіба ўключала дом, двор аканома, шматлікія гаспадарчыя пабудовы. Тут працавалі бровар і піваварня. Праз Ганну Схаластыку з Хадкевічаў Цімкавічы трапілі да Яна Станіслава Сапегі. З 1635 мястэчка належала Казіміру Льву Сапегу, які ў 1647 фундаваў тут драўляны касцёла. У Трынаццацігадовую вайну (16541667) у верасні 1655 паселішча разрабавалі і спалілі маскоўскія захопнікі. У 1660 Цімкавічы перайшлі да Аляксандра Гілярыя Палубінскага. 3 кан. XVII ст. маёнткам валодалі Радзівілы — Дамінік Мікалай, Ян і Марцін Мікалай.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Цімкавічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Слуцкім павеце Мінскай губерні.

У 1918 Цімкавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У часы польска-бальшавіцкай вайны ў 19191920 мястэчка было цэнтрам гміны ў складзе Мінскай акругі. У час Слуцкага збройнага чыну (1920) праз Цімкавічы праходзіла лінія абароны Грозаўскага палка Беларускай Народнай Рэспублікі. Да задушэння паўстання бальшавікамі мясцовую ўладу ажыццяўлялі сілы БНР.

У 1985 пажар знішчыў Касцёл Святога Міхаіла Арханёла.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Месца былога касцёла
  • Касцёл Святога Міхаіла Арханёла
  • Сядзібна-паркавы комплекс
  • Царква Святога Мікалая

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

У Цімкавічах з 1908 года гадаваўся выдатны беларускі празаік Кузьма Чорны, бацька якога пасля Лютаўскай рэвалюцыі працаваў у валасным рэўкаме і настаўнічаў у Цімкавіцкай сямігодцы[4]. Таксама тут К. Чорны прымаў удзел у пастаноўках Цімкавіцкага народнага тэатра, які дзейнічае да гэтай пары.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (pdf)
  2. Cimkowicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 703.
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 160. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).
  4. Тычына М. Цана прароцтваў // Чорны К. Выбраныя творы. — Мн., 2000.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]