Ліўневая каналізацыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Прыёмны калодзеж ліўневай каналізацыі

Ліўневая каналізацыя (англ.: Storm drain) — сістэма каналізацыі, якая забяспечвае комплексную абарону вызначанай тэрыторыі ад паверхневых вод. У адрозненне ад лінейнага і кропкавага водаадвода, функцыі якіх строга абмежаваныя, сістэма ліўневай каналізацыі падае больш шырокія магчымасці па арганізацыі надзейнай ахоўнай сістэмы ад талых і дажджавых вод.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Археалагічныя даследаванні паказалі, што ліўневая каналізацыя ўпершыню пачала выкарыстоўвацца на востраве Крыт каля 4000 гадоў да н. э. у такіх гарадах, як Фест і Кнос, дзе была распрацавана першая сістэма ліўневых сцёкаў і каналаў для збору ападкаў. У крыцкам горадзе Кнос ліўневыя сцёкі праходзілі па каменным тунэлям вялікага дыяметра.

Першая ліўневая каналізацйная сістэма на тэрыторыі сучаснай Беларусі з'явілася ў Мінску на вуліцы Няміга і будавалася два гады — з 1924 па 1926 год.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле спосаба адводу паверхневых вод адрозніваюць тры тыпа ліўневай каналізацыі:

  • Адкрытага тыпу — дажджавыя воды адводзяцца з дапамогай адкрытых каналаў і латкоў;
  • Закрытага тыпу — дажджавая вада з вуліцы збіраецца прыёмнымі калодзежамі, праз якія паступае ў сетку падземных трубаправодаў ці калектараў, па якой яна сплаўляецца ў бліжэйшыя тальвегі, натуральныя вадаёмы або на ачышчальныя збудаванні;
  • Змешанага тыпу — частка элементаў адкрытай сеткі замяняецца закрытымі падземнымі трубаправодамі.

Будова[правіць | правіць зыходнік]

Тыпавая ліўневая каналізацыя можа ўключаць у сябе наступныя элементы:

  • Прыёмны латок — зборны элемент сістэмы, прызначаны для прыёму сцёкавых вод і перанакіраванню іх у ліўневыя каналы ці прыёмныя калодзежы;
  • Канал — інжынернае збудаванне, прызначанае для транспартавання сцёкавых вод паміж элементамі сістэмы;
  • Прыёмны калодзеж — элемент сістэмы, прызначаны для прыёму паверхневых сцёкавых вод;
  • Злучальныя трубаправоды — зборныя канструкцыі, прызначаныя для транспартавання сцёкавых вод паміж элементамі сістэмы;
  • Дрэнажны калодзеж — элемент сістэмы, прызначаны для збору сцёкавых вод і перанакіраванню іх у ліўневыя калектары;
  • Ліўневы калектар — коплекс інжынерных збудаванняў, прызначаны для транспартавання вялікіх мас сцёкавых вод на працяглыя адлеглаці.

Уплыў на навакольнае асяроддзе[правіць | правіць зыходнік]

Паколькі ў большасці ліўневых каналізацыйных сістэм адсутнічаюць ачышчальныя збудаванні, то неачышчаныя сцёкавыя воды са смеццем з вуліц горада трапляюць у навакольнае асяроддзе, праз рэкі і вадаёмы ў якія ажыццяўляецца скідванне гэтых вод. Дадзены факт можа прывесці да забруджвання навакольнага асяроддзя вулічным смеццем, пагаршэння якасці грунтовых вод, і нават іх забруджвання атрутнымі рэчывамі, якія могуць выпадкова трапіць у каналізацыйную сістэму.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]