Лі Цын’юнь
Лі Цын'юнь | |
---|---|
李清雲 | |
![]() Лі Цын’юнь з корнем жэньшэня ў руках | |
Род дзейнасці | гандляр лячэбнымі травамі, урач |
Дата нараджэння | невядома[1][2] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 6 мая 1933 |
Месца смерці | |
Грамадзянства |
![]() ![]() ![]() |
Веравызнанне | Даасізм |
Лі Цын'юнь (кіт. спр. 李清雲, піньінь Lǐ Qīngyún, пал. Лі Цын'юнь, пам. 1933) — неверыфіцыраваны кітайскі звышдоўгажыхар.
Жыццё і смерць Лі[правіць | правіць зыходнік]
Лі Цын'юнь нарадзіўся у 1677 годзе ў Ціцзянсяне, правінцыя Сычуань. Большую частку жыцця ён правёў у гарах Сычуань, збіраў лячэбныя травы і спасцігаў таямніцы даўгалецця. У 1748 годзе, калі Лі Цын'юню быў 71 год, ён пераехаў у Кайсянь, каб далучыцца да кітайскай арміі ў ролі настаўніка баявых мастацтваў і ваеннага саветніка.
У 1927 годзе Лі Цын'юнь быў запрошаны ў Ваньсянь да губернатара Сычуаня генерала Ян Сэня. Генерал быў захоплены маладжавасцю, сілай і майстэрствам Лі пры неверагодным ўзросце апошняга. Падчас гэтага візіту была зроблена знакамітая фатаграфія Лі. Пасля гэтай сустрэчы Лі Цын'юнь вярнуўся ў родны край і праз 6 гадоў сканаў. Існуе легенда, што перад смерцю ён сказаў сябрам: «Я зрабіў усё, што павінен быў зрабіць у гэтым свеце. Я адпраўляюся дадому», — і пасля гэтага выпусціў дух.
Пасля смерці Лі генерал Ян Сэнь вырашыў даведацца праўду пра яго жыццё і ўзрост. Ён зрабіў запісы, якія пазней былі выдадзеныя. У 1933 годзе людзі ўзялі інтэрв'ю ў сваякоў і дзяцей Лі. Адны казалі, што ён быў стары заўсёды, колькі яны сябе памятаюць, іншыя паведамілі, што ён сябраваў з іх дзядулямі.
Хоць некаторыя гісторыкі сцвярджаюць, што такі чалавек сапраўды існаваў, большасць дадзеных не дазваляе лічыць гісторыю пра яго чымсьці іншым, чым міфам. Адно з магчымых тлумачэнняў зараджэння легенд пра Лі Цын'юня — знаёмства некаторых біёграфаў з рознымі прадстаўнікамі адной дынастыі, якія, магчыма, і адрозніваліся доўгажыхарствам у разумных межах. Найбольш верагоднае ж тлумачэнне — скажэнне фактаў на этапе збору разрозненых звестак.
Сакрэт даўгалецця[правіць | правіць зыходнік]
Калі верыць чуткам, у яго было 200 нашчадкаў і 24 жонкі, 23 з якіх ён перажыў, а 24-я стала яго ўдавой. І гэта цалкам магчыма, калі ён і сапраўды жыў 256 гадоў. На пытанне аб сакрэце даўгалецця ён адказаў:
утрымлівайце цішэй сэрца,
сядзіце як чарапаха,
ідзіце бадзёрым падобна голубу
і спіце падобна сабацы.
Імаверна, гаворка ішла аб захаванні спакойнага псіхічнага стану чалавека і добрага сну. Вядома толькі, што на працягу ўсяго жыцця ён выконваў спецыяльныя дыхальныя практыкаванні цыгун, а таксама піў настой з траў, рэцэпт якога згублены або невядомы.
Узрост[правіць | правіць зыходнік]
Каб лепш усвядоміць велічыню ўзросту Лі, можна прывесці факты:
- Калі Лі сапраўды жыў 256 гадоў, то гэта безумоўны рэкорд сярод працягласці жыцця рэальных, не міфічных людзей.
- Лі мог перажыць ўсіх расійскіх імператараў пачынаючы з Пятра I (які нарадзіўся ўсяго на 5 гадоў раней Лі) і заканчваючы Мікалаем II і яшчэ заспеў 16 гадоў савецкай улады.
- Лі, калі ён сапраўды столькі жыў, мог быць адзіным, хто бачыў сваіх дзяцей, унукаў, праўнукаў, прапраўнукаў, прапрапраўнукаў, прапрапрапраўнукаў, а магчыма і пазнейшых нашчадкаў.