Лідзія Анатолеўна Леснякова
Лідзія Анатолеўна Леснякова | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 снежня 1982 (41 год) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у |
Лідзія Анатолеўна Леснякова (нар. 9 снежня 1982, Мінск) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла ў 2002 годзе мастацкі каледж № 26 у г. Мінску, у 2007 годзе архітэктурны факультэт БНТУ на кафедры «Дызайн архітэктурнага асяроддзя», спецыялізацыя — урбадызайн.
Працоўную дзейнасць пачала ў 2003 старэйшым тэхнікам-архітэктарам, затым архітэктарам УП «ТМ архітэктара Л. А. Нардштэйн» і паралельна з 2007 выконвала работы па дагаворах падраду ў «ТМ архітэктара Г. Р. Штэйнмана». З 2010 года архітэктар у ДП «МГІ добраўпарадкавання і гарадскога дызайну»; з 2011 года архітэктар УП «ART de Vita»; з 2012 — архітэктар 1-й катэгорыі ў ТАА «СіціБудСэрвіс»
Член Беларускага саюза архітэктараў і Беларускага саюза дызайнераў (2010).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі. Узнагароджана медалём «Таленты Беларусі» (2000).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Леснякова Лидия Анатольевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)