Любоў Абрамаўна Нардштэйн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Любоў Абрамаўна Нардштэйн
Дата нараджэння 31 ліпеня 1942(1942-07-31) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Любоў Абрамаўна Нардштэйн (нар. 31 ліпеня 1942, г. Іркуцк) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацька Абрам Нардштэйн паходзіў з мястэчка Усвяты. Ён хацеў скончыць УДІК або стаць архітэктарам, але праз хваробу вачэй змяніў планы, падаўшы дакументы ў інстытут чыгуначнага транспарту. У Маскве ён пазнаёміўся з Т. І. Несцеравай, маці Любові, якая прыехала з Падмаскоўя паступаць у педагагічны інстытут[1].

Пасля Вялікай Айчыннай вайны бацькоў накіравалі спачатку ў г. Гродна, а затым у г. Баранавічы. У 1952 г. сям’я пераехала ў г. Мінск. Любоў Нардштэйн вучылася ў чыгуначнай школе № 26, дзе настаўнік малявання В. Вярсоцкі арганізаваў мастацкую студыю[1].

Скончыла ў 1960 годзе архітэктурнае аддзяленне БПІ. Студэнткай выязджала на практыку ў Маскву, Кіеў, Ленінград, ездзіла на эцюды паводле гарадоў «Залатога кольца», у Пскоў, Ноўгарад, дзе шмат малявалі[1]. Працавала ў праектных інстытутах «Белкамунпраект», «БелНДІдзіпрасельбуд» пад кіраўніцтвам мэтраў архітэктуры Г. Заборскага, Г. Бяганскай, Ю. Патапава1980 — галоўны архітэктар праектаў). З 1990 года — кіраўнік персанальнай творчай майстэрні[2].

Член Саюза архітэктараў з 1969 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы: адміністрацыйны будынак, гасцініца на 50 месцаў у пас. Крупіца Мінскага раёна (1973, у суаўтарстве), экалагічны цэнтр пас. Домжарыцы Лепельскага раёна (19741976, у суаўтарстве), эксперыментальныя жылыя дамы для Мінскага цяплічнага камбіната ў пас. Замасточча Мінскага раёна (19761977, у суаўтарстве), тыпавы праект школы на 320 месцаў (1982), навучальна-выхаваўчы цэнтр ВА «Нафтан» у пас. Міжрэчча (2002, у суаўтарстве), сацыяльна-бытавы цэнтр пас. Міжрэчча Полацкага раёна (2002, у суаўтарстве)[2]. Займалася тыпавым і эксперыментальным праектаваннем жылых і грамадскіх будынкаў, школ, дзіцячых садоў, малых архітэктурных формаў, у калгасах «Савецкая Беларусь», «Новы быт», «Прагрэс» і інш., у Бярэзінскім біясферным запаведніку, паляўнічай гаспадарцы «Белавежская пушча». Працуе ў вобласці ландшафтнай архітэктуры і добраўпарадкавання, у т.л. займалася праектаваннем комплексу паркаў у г. Віцебску, добраўпарадкаваннем пас. Каменюкі ў Белавежскай пушчы і інш[1].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Мае брата мастака Рыгора Абрамавіча Несцерава[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Снежная королева белорусской архитектуры
  2. 2,0 2,1 Нордштейн Любовь Абрамовна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Нордштейн Любовь Абрамовна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.