Леанід Дзмітрыевіч Лорчанка
| Леанід Дзмітрыевіч Лорчанка | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 24 ліпеня 1923 |
| Месца нараджэння | Магілёў |
| Дата смерці | 18 ліпеня 1943 (19 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Прыналежнасць |
|
| Род войскаў | партызаны |
| Гады службы | 1941—1943 |
| Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
| Узнагароды і званні | |
Леанід Дзмітрыевіч Лорчанка (24 ліпеня 1923 — 18 ліпеня 1943) — удзельнік патрыятычнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Магілёўскай вобласці, Герой Савецкага Саюза (1965).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Л. Д. Лорчанка нарадзіўся ў Магілёве. Скончыў 9[1][2] класаў школы. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны ўступіў у народнае апалчэнне, удзельнічаў у абароне Магілёва. Потым у складзе падпольнай групы, дзейнічаўшай на аўтарамонтным заводзе ў Магілёве. З красавіка 1943 г. ў складзе дыверсійнай групы 600-га партызанскага атрада, дзейнічаўшага на тэрыторыі Магілёўскай вобласці. Падарваў 2 чыгуначныя масты і 1 варожы эшалон. 18 ліпеня 1943 г. каля вёскі Антонава Буда пры выхадзе з акружэння застаўся ў групе прыкрыцця, якая раніцай ўступіла ў бой з пераўзыходзячымі сіламі праціўніка каля ракі Рудня[2]. Застаўшыся ў жывых адзін, калі скончыліся боепрыпасы, падарваў сябе і ворагаў гранатай.
Пахаваны каля вёскі Антонава Буда Бялыніцкага раёна.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- Абеліск на магіле Л. Д. Лорчанкі каля вёскі Антонава Буда.
- Бюст герою у гарадскім пасёлку Бялынічы.
- У гонар Л. Д. Лорчанкі названы вуліцы ў Бялынічах і Магілёве.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 345. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.
- ↑ а б Герои Советского Союза // Сайт Бялыніцкага раённага выканаўчага камітэта Архівавана 20 мая 2015. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 345. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Леанід Дзмітрыевіч Лорчанка на сайце «Героі краіны»
- Лорчанка Леанід Дзмітрыевіч // Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна(недаступная спасылка)
- Герои Советского Союза // Сайт Бялыніцкага раённага выканаўчага камітэта Архівавана 20 мая 2015. (руск.)